Темы

Успомнілі літаратара

Успомнілі літаратара

З нагоды 104-га дня нараджэння таленавітага паэта, празаіка, публіцыста, нашага славутага земляка Сяргея Грахоўскага ў Глускай сярэдняй школе № 1 адбылася літаратурная гасцёўня “Сяргей Грахоўскі. Жыццё з чырвонага радка”, падрыхтаваная настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Наталляй Куксік. Успомніць земляка шчырымі словамі, выказаць павагу яго памяці сабраліся вучні, педагогі, бібліятэкар, а таксама дырэктар школы Валянціна Сыцька. На сустрэчу быў запрошаны і пачэсны госць — пісьменнік, журналіст, былы галоўны рэдактар раённай газеты Навум Сандамірскі, які асабіста быў знаёмы з Сяргеем Грахоўскім.

Вядучыя мерапрыемства Ксенія Яленская і Яўген Лукашэвіч, вучні 9-га класа, распавялі пра жыццё і творчасць земляка, пра яго адданасць роднай Глушчыне, адзначылі, што ганарацца тым, што іх школа носіць імя славутага пісьменніка. Кожны год, наведваючы радзіму, Сяргей Грахоўскі любіў прыходзіць у родную школу, чытаў свае вершы, дарыў кнігі. Пасля слоў вядучых узнёсла і пранікнёна гучалі душэўныя творы паэта ў выкананні вучняў. Сваімі ўспамінамі пра Сяргея Грахоўскага, поглядамі і меркаваннямі наконт яго творчасці з прысутнымі падзяліўся Навум Сандамірскі. “У свой час Сяргей Іванавіч падтрымаў мяне ў творчым пошуку, высока ацаніў мае творы, пазнаёміў з такімі таленавітымі людзьмі, як Ніл Гілевіч, Генадзь Бураўкін, адным словам, увёў мяне ў свет літаратуры, за што я яму вельмі ўдзячны”, — расказаў Навум Барысавіч. Сяргей Грахоўскі запомніўся яму сваёй дэмакратычнасцю, прастатой і шчырасцю, кожная сустрэча з паэтам, а іх было шмат, была для Яго сапраўдным жыццёвым урокам. Па сённяшні дзень Навум Сандамірскі сябруе з дачкой паэта Таццянай Грахоўскай. Дарэчы, у гэты раз яна ў падарунак школе перадала кнігу свайго таленавітага бацькі.

У канцы мерапрыемства выступіла дырэктар школы Валянціна Сыцька. Яна заўважыла, што падобныя мерапрыемствы сталі добрай традыцыяй у школе, нагадала вучням пра абавязак кожнага захоўваць памяць аб таленавітых земляках, ганарыцца імі, браць з іх прыклад. Прыклад сумленнасці і працавітасці, павагі да людзей і Радзімы. Хто ведае, можа, для кагосьці гэта мерапрыемства стала лёсавызначальным і хутка на глускім паэтычным небасхіле з’явіцца новая зорка.

Ганна АЎТУХОВА

Фота аўтара

Последние новости

Общество

В Глусском музее открылась выставка местных художников-любителей

25 мая 2025
Читать новость
Общество

Мария Фесько возглавила Глусскую центральную районную аптеку № 99 Могилёвского РУП «Фармация»

24 мая 2025
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мои земляки. Тимофей Терентьевич Гурин

24 мая 2025
Читать новость
Общество

Члены партии «Белая Русь» навели порядок, посадили деревья

24 мая 2025
Читать новость
Общество

В Глусском районе побывал депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Олег Дьяченко

23 мая 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко посетит горно-обогатительный комплекс в Любанском районе

23 мая 2025
Читать новость