Темы

Усё лепшае ў нас ад маці

Усё лепшае ў нас ад маці


Так атрымалася, што свайго бацьку Сяргей Грахоўскі першы раз убачыў у дзесяцігадовым узросце. Калі нарадзіўся маленькі Сярожа, Іван Аляксандравіч быў салдатам царскай арміі, а таму ўвесь клопат па выхаванні сына лёг на плечы маці. Ганна Парамонаўна Грахоўская (дзявочае прозвішча Бобрык, нар. у 1886 годзе) знайшла прытулак у старэйшай сястры.
Калі будучаму пісьменніку споўнілася 10 месяцаў, пачалася вайна. Людзі з заходніх месцаў рынуліся ў бежанцы. Паехала і маці. Нідзе не знайшоўшы прытулку, прыбілася на станцыю Чырвоны Бераг да свёкра. Невядома, як жылося ў бацькавай радні, але Ганна Парамонаўна зноў пачала збірацца ў дарогу. З Бабруйска на балаголе дабраліся да матчынай радзімы, у Глуск. Маці мыла людзям падлогу і бялізну, вясною капала чужыя агароды, летам наймалася жаць, а зімою — пілаваць дровы. Сяргей Іванавіч успамінаў: “Быў у нас такі фельчар, у якога ў сярэдзіне Глуска стаяў цэлы маёнтак. Вось да яго маці нанялася пастаяннаю прачкай і прыбі-ральшчыцай. Ён даў нам маленькі пакойчык. У гэтым пакойчыку я цэлымі днямі праседжваў адзін. Яна хадзіла на работу”.
З жыцця Ганна Парамонаўна пайшла рана, у 1935 годзе, пахавана на глускіх могілках. У сваіх вершах паэт сцвярджае, што «ўсё лепшае, што ёсць у нас — добрая шчырая душа, сумленне, любоў да бацькоў, продкаў, роднай мовы, да сусвету, над якім “нас паднялі рукі маці” — усё ад той, што дала нам жыццё”.

МАМА
Калі пушок прабіўся над губою
І ў сны прыйшло дзявочае імя,
Я ні аб чым не раіўся з табою,
Матуля адзінокая мая.
Мне сорамна здавалася часамі
Сярод хлапцоў — цыбатых забіяк —
Назваць цябе, як у маленстве, “ма-ма”,
Таму часцей не называў ніяк.
А вечарамі, слова не сказаўшы,
Ішоў блукаць каля чужых варот
І пазіраў, як у акенцы нашым
Мільгаў у лямпе да світання кнот.
Не спала ты асеннімі начамі,
Хоць падала ад зморы галава,
Глядзела ў змрок вільготнымі вачамі,
Прывычная да гора ўдава.
Ты прала кужаль, ты капала гліну,
А ў час жніва зусім не чула ног,
Ды гаварыла ласкава пра сына:
“Хай падрасце, няхай паспіць сынок”,
І зноў сама збіралася па дровы,
А ў валасах гусцела сівізна —
“Хоць бы сказаў ён ласкавае слова,
Хоць бы, як колісь, мамаю назваў”.
… Прайшлі гады. Мы пасівелі самі,
І, мабыць, крыўдна мне не аднаму,
Што гэтае святое слова “мама”
Цяпер сказаць ужо няма каму.

***
Каго ты цураешся?
Маці сваёй?
Бо рукі яе
Ў мазалях і апёках,
Злінялыя вочы,
Ватоўка на ёй,
Струменьчыкі поту
На шчоках.
Чаго ты стыдаешся?
Слова яе,
Празрыстага, чыстага,
Быццам званочак?
Яна ж не гаворыць,
А ціха пяе:
“Вярніся дадому,
Сыночак”.
Цябе не спаткаюць
Ужо на сяўбе, —
Да іншай работы
Душа прыкіпела.
Глядзі ж, каб хоць дома
Пазналі цябе,
Каб родная маці
Цябе зразумела.
На фота: маленькі Сяргей Грахоўскі з мамаю і стрыечнай сястрой. Глуск, 1916 год.
Падрыхтавала
А.ВАСІЛЕЎСКАЯ

Последние новости

Общество

Несколько инвестиционных проектов запланировано реализовать на территории Глусского района в ближайшее время

24 мая 2026
Читать новость
Общество

Пра што пісала “Радзіма” 30 год назад

24 мая 2026
Читать новость
Общество

От патефона до магнитофона. Коллекция аудиоаппаратуры глусчанина Альберта Волкова выставлена в районном историко-краеведческом музее

23 мая 2026
Читать новость
Общество

Глуск: 1396—2026. “Перуновы стрэлы” і шэдэўры сярэднявечных рамеснікаў

23 мая 2026
Читать новость
Общество

Девятиклассник гимназии Глуска Егор Лось принял участие в областном этапе республиканского юниорского лесного конкурса «Квiтней, мой лес»

23 мая 2026
Читать новость
Общество

В Могилёве завершился областной слет юных спасателей пожарных

22 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем