Темы

З нацыянальным каларытам

З нацыянальным каларытам

Гэты здымак глушчанкі Яўгеніі Хамчаноўскай заняў першае месца ў намінацыі “Фота закаханых у вышыванцы” рэспубліканскага моладзевага фотаконкурсу

Пераможцай моладзевага рэспубліканскага фотаконкурсу “Селфі&фота з вышыванкай” у намінацыі “Фота закаханых у вышыванцы” стала глушчанка Яўгенія Хамчаноўская. Творчае спаборніцтва з нацыянальным каларытам у рамках праекта “Беларусь — крыніца натхнення” па традыцыі праводзіў Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі.

З 15 па 20 чэрвеня ўдзельнікі раённага этапу фотаконкурсу — навучэнцы, працоўная моладзь, актывісты БРСМ, — размяшчалі ў групе “Моладзь Глушчыны” сацыяльных сетак “ВКонтакте” і Instagram аматарскія і прафесійныя фотаздымкі закаханых, дзяўчат, хлопцаў у адзенні з нацыянальным беларускім арнаментам. Раённы камітэт ГА “БРСМ” вызначыў лепшыя фотаработы для ўдзелу ў абласным этапе конкурсу. Па яго выніках фотаздымак вясельна-сямейнага фатографа Яўгеніі Хамчаноўскай працягнуў удзел у рэспубліканскім туры і ў сваёй намінацыі стаў лепшым.

Падчас маштабнага свята “Дзень вышыванкі”, якое разгарнулася 2 ліпеня на пляцоўцы каля сталічнага Палаца спорту, наша зямлячка была ўзнагароджана дыпломам пераможцы.

“Прыемна ўсведамляць, што сёння нацыянальны арнамент набывае папулярнасць сярод моладзі, усё часцей выкарыстоўваецца ў афармленні адзення, прадметаў побыту, — адзначае першы сакратар райкама ГА “БРСМ” Юлія Стаўская. — Фотаконкурс, які накіраваны на захаванне спрадвечных народных традыцый, у чарговы раз даказаў, што вышыванка ў нашы дні — гэта патрыятычна, модна і вельмі прыгожа”.

Ганна АЎТУХОВА

Фота прадастаўлена Глускім раённым камітэтам ГА “БРСМ”

Последние новости

Власть

«Чтобы не утонули в волоките». Лукашенко собрал совещание по реализации ключевых инвестпроектов за рубежом

24 июля 2026
Читать новость
Актуально

Во втором квартале текущего года за счет средств республиканского бюджета на Глусский район выделено 15 путевок

24 июля 2026
Читать новость
Актуально

Скрытая зарплата: выгода или проблема?

24 июля 2026
Читать новость
Актуально

Ветераны выбирают активный досуг

24 июля 2026
Читать новость
Актуально

Троих уже наказали

24 июля 2026
Читать новость
Актуально

На палях раёна

24 июля 2026
Читать новость