Темы

Званок расстання і званок надзеі

Званок расстання і званок надзеі

Прыгожая майская раніца. Прыгожа, па-асабліваму, адпаведна святу выглядаюць школьныя двары і пляцоўкі. Хораша прыбраныя, вясёлыя, з кветкамі ў руках ідуць і строяцца па класах вучні. Бацькі, бабулі і дзядулі таксама не прамінулі і занялі зручныя месцы, каб усё добра пабачыць і пачуць. Навучальныя ўстановы Глускага раёна 30 мая адзначылі свята Апошняга званка.  Урачыстыя лінейкі прайшлі ў Бярозаўскім дзіцячым садзе-пачатковай школе, Завалочыцкім, Зае-ліцкім, Каткаўскім, Клятнянскім, Макавіцкім, Усцярхоўскім навучальна-педагагічных комплексах, СШ № 1, СШ № 2 і гімназіі Глуска. У гэтых навучальных установах сяголета вучылася 1 520 школьнікаў, з іх 144 чалавекі скончылі 9 класаў і будуць здаваць экзамены за курс базавай школы, а выпускнікоў 11-класнікаў у гэтым годзе 137, з іх 16 прэтэндуюць на атрыманне залатых медалёў за выдатную вучобу.

Як заўсёды, па-асабліваму кранальна, музычна і песенна прайшло свята Апошняга званка ў гімназіі Глуска. Тут у гэтым навучальным годзе вучыліся 342 вучні, 42 чалавекі сталі выпускнікамі, 9 з іх з’яўляюцца кандыдатамі на атрыманне залатых медалёў. І трывалыя рознабаковыя веды, і магчымасці расці, развівацца, дабівацца поспехаў у спорце і творчасці ім, як і ўсім сваім вучням, дала гімназія. Цяпер яны нібы выйшлі на мост, які раздзяляе іх дзяцінства і дарослае жыццё, і вельмі важна ўзяць з сабою ўсё лепшае, чаму навучыліся, пра што даведаліся. А яшчэ ім трэба будзе пераадолець свае страхі і свае слабасці — каб самастойны шлях стаў удалым і паспяховым. Такі наказ на дарогу выпускнікам дала дырэктар гімназіі Надзея Марус. Астатнім вучням яна пажадала вясёлага і бяспечнага адпачынку, а лепшым вучням, класам і нават сем’ям уручыла ўзнагароды і прызы. Як лепшыя спартсмены былі адзначаны Паліна Слічонак, 8-ы “Б” клас, і Кірыл Сачанка, 10-ы “Б” клас. Дыпломы пераможцаў атрымалі Ілья Ісламаў, Алена Наркевіч, Анастасія Змітровіч, Дар’я Шарко, Аляксандра Марціновіч, Аляксандра Атлас, Людміла Леўчанка, Вольга Ена. Падзякі і салодкія пачастункі за актыўны ўдзел у зборы макулатуры дырэктар уручыла вучням і класным кіраўнікам 7-га,  5-га, 9-га “Б” і 1-га класаў, а таксама Станіславу Ефіменку, 4-ы клас, і Маргарыце Сікорскай, 2-гі клас. Зразумела, што ў зборы дзецьмі макулатуры шмат што залежыць і ад бацькоў, таму нельга было абысці сям’ю Падбярозкіных: першакласніца Ксенія і шасцікласнік Уладзіслаў разам здалі каля 700 кілаграмаў макулатуры, і гэта своеасаблівы сямейны рэкорд па гімназіі, таму падзяку атрымалі не толькі брат і сястра, але і іх бацькі — Кацярына Ігараўна і Уладзімір Пятровіч. Дарэчы, іх сын Уладзіслаў Падбярозкін атрымаў яшчэ адзін дыплом — як прызёр рэспубліканскіх спаборніцтваў па ракетамадэльным спорце.

Прыемныя моманты, звязаныя з віншаваннямі і падарункамі, прадоўжылі і госці школьнага свята. Дырэктар філіяла Белдзяржстраха па Магілёўскай вобласці і ганаровы грамадзянін Глуска Анатоль Глаз параіў выпускнікам у дарослым жыцці прытрымлівацца хаця б толькі трох правілаў: заўсёды рабіць дабро — памнажаючыся, яно абавязкова вернецца, заўсёды быць сапраўдным — інжы-нерам, настаўнікам, меха-нізатарам, будаўніком, і ніколі не падаць духам — можна падаць носам, каленямі, але потым падняцца, галоўнае — не падаць духам. Што ж да астатніх вучняў і ўсёй гімназіі, то на іх патрэбы дырэктару ўстановы Анатоль Глаз ад Белдзяржстраха ўручыў грашовы сертыфікат. Маляўнічыя плакацікі з раскладам заняткаў — для вучобы, і святловяртальныя элементы — для бяспекі на дарозе, ад прадстаўніцтва Белдзяржстраха па Глускім раёне перадаў першакласнікам дырэктар прадстаўніцтва Генадзь Ліпскі.

Лета для большасці школьнікаў — гэта адпачынак, але, каб ён быў усім у радасць, не трэба забываць на правілы бяспекі, зазначыў намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Цімчанка, а вось для выпускнікоў наступныя месяцы — пара выпрабаванняў, таму ім галоўнае пажаданне — каб усе іх мары збыліся і каб яны ніколі не забываліся на сваю маленькую радзіму, нашу Глушчыну. Здзяйснення жаданняў і ўдалага паступлення выпускнікам гімназіі пажадала першы сакратар райкама БРСМ Ганна Царык, а, каб палегчыць яго ўмовы, некаторым удзельнікам моладзевых атрадаў аховы правапарадку ўручыла рэкамендацыі Цэнтральнага камітэта БРСМ для паступлення ў ВНУ сілавых ведамстваў. Іх атрымалі Раман Кітуновіч, Антон Дзяшчэня і Іван Трыбуш. Дыпломы пераможцаў раённага конкурсу ад райкама БРСМ атрымалі Аляксандра Атлас і Вольга Ена.  Прыгожы музычны падарунак ад імя бацькоў выпускнікоў падрыхтаваў да свята Апошняга званка Дзмітрый Каржнёў, а педагогі — першыя настаўніцы Наталля Прыжок, Тамара Маханька, Ларыса Гурская і класныя кіраўнікі выпускных класаў Алена Ляпко і Іна Ляпко — падарылі сваім вучням цудоўны “Настаўніцкі вальс” і вельмі хораша сказалі словы на дарогу. Таму ці дзіўна, што ад усяго гэтага выпускнікі ў развітальным слове не маглі стрымаць слёз. Але сваім зычным і вясёлым гучаннем настрой змяніў апошні званок, які далі Насця Камінская і Ілья Легуноў.

Вось і скончыліся ўрокі і пачаліся летнія канікулы. Няхай для ўсіх школьнікаў раёна гэтыя вакацыі пройдуць весела і запамінальна, а для выпускнікоў спраўдзіцца хаця б дзясятая частка таго, што ім пажадалі ў гэты дзень і пажадаюць яшчэ. І будзе ім шчасце, і знойдзецца для кожнага ў жыцці дарога.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Власть

Лукашенко и Алиев посетили возрождаемые территории Азербайджана: эмоции и впечатления из Карабаха

18 мая 2024
Читать новость
Общество

Фестиваль-конкурс детского искусства имени В. К. Иванова состоялся! Награждение

18 мая 2024
Читать новость
Культура

Второй день фестиваля-конкурса имени композитора Валерия Иванова в Глуске. Фоторепортаж

18 мая 2024
Читать новость
Общество

Лучший спасатель-высотник страны — Евгений Стародуб

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

18 мая – День работников физической культуры и спорта Республики Беларусь

18 мая 2024
Читать новость
Культура

В Глуске стартовал I Открытый региональный фестиваль-конкурс детского искусства имени Валерия Иванова

17 мая 2024
Читать новость
Актуально

Изучаем мнение население: летне-оздоровительная кампания и занятость для несовершеннолетних

17 мая 2024
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Урок памяти, посвященный Дню Победы, в Глусской средней школе № 2

17 мая 2024
Читать новость
Актуально

Как предотвратить занос и распространение опасных заболеваний животных

17 мая 2024
Читать новость
Общество

Глушчане адзначылі Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь

17 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Беларусь помнит

Глуск празднует День Победы. Фоторепортаж

9 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

Программа праздничных мероприятий в День Победы, Глуск

7 мая 2024
Стрелка вверх
Культура

Глуск собирает юных певцов, музыкантов  и танцоров

17 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Афиша выходного дня. Мероприятия в Глуске 11—12 мая

10 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Эх, люди, люди… Из звонка в редакцию

10 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Афиша выходного дня. Что посмотреть и куда сходить в Глуске 18—19 мая

16 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

В Глуске прошли мероприятия, посвященные Дню Государственного флага, Государственного герба, Государственного гимна Республики Беларусь

12 мая 2024
Стрелка вверх
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Делегация из Москвы приняла участие в мероприятиях, посвященных Дню Победы и 100-летию Глусского района

8 мая 2024
Стрелка вверх