Темы

Рабіў рамонт, а нарабіў пажару

Неспакойна праходзілі мінулыя выхадныя ў вёсцы Зарэчча. Амаль апоўначы 6 сакавіка жыхарка гэтай вёскі патэлефанавала ў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях і паведаміла, што гарыць суседні дом. “Званок у цэнтр аператыўнага кіравання паступіў у 23:44, — расказвае інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Віталь Маісеенка, — на пажар выехалі чатыры падраздзяленні: два з пажарнай аварыйна-выратавальнай часці Глуска і па адным з Заеліцкага і Дуброўскага аварыйна-выратавальных пастоў. Калі першыя разлікі прыбылі на месца, будынак гарэў адкрытым полымем, па словах відавочцаў, у доме нікога не было. Ратаўнікі спрацавалі аператыўна, і ў 0 гадзін 7 хвілін пажар быў ліквідаваны”.

У выніку здарэння агнём знішчаны дах дома, пашкоджаны перакрыцці і маёмасць. Як высветлілася, дом належыць жыхару Мінска і выкарыстоўваецца ім у якасці дачы. Напярэдадні туды заязджаў зяць гаспадара, выконваў рамонтныя работы, будаўнічыя рэшткі і смецце спаліў у печы, вечарам паехаў да сваякоў у Глуск. “Папярэдняя прычына пажару, — тлумачыць Віталь Маісеенка, — парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення”. Прасцей кажучы, печ старая, з пашкоджаннямі, гарэць пайшло ад лежака. У гэтай сувязі ратаўнікі нагадваюць быць вельмі асцярожнымі ў абыходжанні з агнём, бо бяда прыходзіць, адкуль не чакаеш.

Т. ЛУГАВАЯ

Последние новости

Будь в курсе

8 мая — Международный день Красного Креста и Красного Полумесяца

7 мая 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко в преддверии священного праздника Дня Победы вручил государственные награды

7 мая 2026
Читать новость
Общество

Так і трэба жыць! Наведалі былога работніка ААТ “Глускі-АГРА” Рыгора Васільевіча Дзяшчэню

7 мая 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поздравил работников и ветеранов радио, телевидения и связи с профессиональным праздником

7 мая 2026
Читать новость
Будь в курсе

Как Глуск отметит День Победы. Праздничная программа

7 мая 2026
Читать новость
Власть

7 мая — День работников радио, телевидения и связи. Поздравление от руководства района

7 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем