Радкі нараджаюцца самі сабою…
Свае вершы ў рэдакцыю раённай газеты Лідзія Нікіфараўна Клязовіч (на здымку) асмелілася прынесці нядаўна. Увогуле, у пашпарце яна запісана як Леаніда, але з дзяцінства ўсе блізкія і сябры завуць Лідаю. Дык вось, рыфмаваць словы Леаніда-Лідзія пачала яшчэ школьніцай, але потым за сямейнымі клопатамі ды працаю было не да паэзіі. Затое, выйшаўшы на пенсію, вярнулася да даўняга захаплення. Першыя вершы ствараліся на беларускай мове, але і па-беларуску, і па-руску ёй пішацца аднолькава лёгка, прызнаецца Лідзія Нікіфараўна. “Вершы мае, — кажа яна, — пра жыццё. Радкі нараджаюцца самі сабою, такім чынам душа мая адгукаецца на розныя падзеі”. Таму і розныя такія вершы ў яе атрымліваюцца: ад сатырычных замалёвак пра выпівоху суседа да разважанняў аб лёсах людскіх, аб тым, што выпадае нам у жыцці, калі радаснае, а іншым часам і сумнае… Большасць вершаў Лідзіі Клязовіч, як нам падалося, усё ж аптымістычныя, бо і сама яна ў свае 75 гадоў жанчына жвавая, спрытная, актыўная. Летам любіць корпацца ў агародзе, разводзіць кветкі, даглядае гаспадарку (праўда, цяпер яна ўжо паменшала — засталіся толькі куры), у вольныя хвіліны з задавальненнем слухае народныя спевы. Словам, не дае сумаваць ні сабе, ні іншым.
Фінал
У сельгастэхніцы — палучка.
Федзя грошы палучыў,
Як здаўна ужо вядзецца,
Трошкі горла прамачыў.
Цераз поле хутка крочыць,
А ў кармане ляжаць грошы.
А як ёсць зарплата —
Стала малавата.
Не спяшаўся ён дахаты,
Адчуваў сябе багатым.
Пацягнула душа ў бар —
Там спусціў свой ганарар.
Палягчала ў кішэні,
І душа давольна…
Устаў са стула, пахіснуўся
І пайшоў павольна.
Стаў дадому ён збірацца,
Але ж як туды дабрацца?
Памажы сусед суседу:
Я дадому не даеду!
Стаў на ганак, пахіліўся,
Не згадаў, як паваліўся.
…На ўвесь лоб сядзіць фінгал,
А гісторыі — фінал.
Внуку
Я подарить тебе хочу
Уют, тепло родного дома,
Туман сиреневый весной,
Где всё до боли так знакомо.
Я подарить тебе хочу
Всё то, что с детства сердцу мило:
Река у дома, запах трав,
Где бабушка тебя любила,
Где ждет приезда твоего,
Свою кровинку у порога,
И в сердце мысли теребя:
Не подвела бы вдруг дорога.
Вот это всё тебе дарю:
Любовь, тепло родного дома.
Что лучше в жизни еще есть?
Поверь, мне это всё знакомо.
Снег идет
Летят снежинки за окном,
Как тополиный пух,
И, словно в сказочной стране,
Белым-бело вокруг.
Покрыла матушка зима
Заботливо снежком
Посевы шубой меховой,
Деревья серебром.
То вдруг закружит, заметет,
Аж вышибает слезы,
И, как подарок, поднесет
Крещенские морозы.
И только кот зиме не рад:
Ему погреть бы боки,
Тихонько думать о своем,
Лежать на солнцепеке…
Но до тепла так далеко —
Он рад и батарее.
Попьет немножко молока,
Потом бока погреет.