Темы

Для працы ёсць стымул

Для працы ёсць стымул

Адносіны чалавека да работы, несумненна, важны фактар у развіцці вытворчасці. І ў калектыве, які працуе на малочна-таварнай ферме “Барысаўшчына” УКСП “Эксбаза “Глуск”, добра гэта ведаюць. За мінулы год тут на кожную карову надоена па 3589 кілаграмаў малака, што перавышае папярэдні паказчык на 1132 кілаграмы. Валавы надой склаў больш за 1435 тон. Рэалізавана 1171,3 тысячы тон малака, або 163,9 працэнта да ўзроўню 2011 года, пры таварнасці 82 працэнты. Больш за ўсё было прададзена гатункам “эсктра” — 594,7 тоны, вышэйшым — 322, першым — 230,7 і 23,9 тоны другім гатункам. Безумоўна, у параўнанні з такімі ж буйнымі малочна-таварнымі комплексамі, як “Клетнае” СВК “Калгас “Слаўгарадскі” і “Бярозаўка” СВК “Калгас “Зара”, дзе сёння надойваюць больш за 14 кілаграмаў на карову, барысаўшчанская ферма знаходзіцца на планку ніжэй, але сам факт павелічэння надояў дае падставу меркаваць, што і яна хутка будзе значыцца ў лідарах. На днях першы намеснік старшыні Глускага райвыканкама Канстанцін Голуб наведаў гэту ферму і азнаёміўся са станам спраў.
— На ферме ўтрымліваецца 400 галоў дойнага статку і на раздоі — 165, — расказвае загадчыца фермы Таццяна Бязручка. — За 2012 год атрымана 376 галоў прыплоду супраць 335 галоў у 2011 годзе. Зараз мы доім на карову больш за 11 кілаграмаў малака, або плюс 1350 грамаў да ранейшага. Падведзены вынікі за студзень, і яны таксама са знакам плюс. На карову надоена 333 кілаграмы малака супраць 288 кілаграмаў за такі ж мінулагодні перыяд, а валавы надой — больш за 133 тоны.
Пакуль што на ферме арганізавана двухразовая дойка і толькі на раздоі — трохразовая. Трэба аддаць належнае старанням даярак Вольгі Дзядзюлі, Алены Васілеўскай, Алены Гушчы, Святланы Папкоўскай, Людмілы Шымчык, дзякуючы якім надоі з кожным разам павялічваюцца. Асабліва вызначаецца сваёй працаздольнасцю Вольга Дзядзюля, у групе якой за мінулы год ад кожнай каровы атрымана 3693 кілаграмы малака (2661 кілаграм у 2011 годзе). Яна ў эксбазе па выніках мінулага года прызнана лепшым аператарам машыннага даення. На ферме ў кожнага свае абавязкі і свае штодзённыя задачы — ад даярак, слесара малакаправода Валерыя Рыбака да даглядчыкаў Сяргея Ёшчыка, Мікалая Ахрэмчыка, Віктара Геранкова, Мікалая Бабака, Сяргея Прыбыша і загоншчыка жывёлы Рыгора Дзяшчэні.
— Старанная праца ў нас не застаецца незаўважанай, — гаворыць галоўны эканаміст гаспадаркі Людміла Кіндрук. — На гэты год мы распрацавалі спецыяльнае палажэнне аб матэрыяльным стымуляванні за павелічэнне рэалізацыі малака. Прадугледжана штомесячная даплата, пачынаючы ад спецыялістаў, якія таксама маюць дачыненне да вытворчасці і рэалізацыі малака, і закончваючы работнікамі малочна-таварных фермаў. Яна праводзіцца за кошт атрыманага прыбытку ад дадатковай рэалізацыі малака за месяц звыш узроўню мінулага года. І гэта пры тым, што аб’ём рэалізацыі малака вышэйшым гатункам паві-нен быць не менш за 80 працэнтаў. Даплата размяркоўваецца згодна з каэфіцыентам працоўнага ўдзелу або прапарцыянальна надоенаму малаку. Безумоўна, кожны зацікаўлены атрымаць больш грошай, таму што велічыні даплат, да прыкладу, у загадчыцы і жывёлаводаў — па 10 працэнтаў, аператараў машыннага даення — 52, слесара — 5, загоншчыка жывёлы — 2, механізатара на раздачы кармоў — 3 працэнты. Выходзіць такі непарыўны ланцужок, калі агульны вынік — аддача кожнага на сваім рабочым месцы.

Вольга ЧУЧВАЛ
На здымку: першы намеснік старшыні райвыканкама Канстанцін Голуб падчас наведвання малочна-таварнай фермы “Барысаўшчына” гутарыць з загадчыцай Таццянай Бязручкай.
Фота аўтара

Последние новости

Власть

Лукашенко и Алиев посетили возрождаемые территории Азербайджана: эмоции и впечатления из Карабаха

18 мая 2024
Читать новость
Общество

Фестиваль-конкурс детского искусства имени В. К. Иванова состоялся! Награждение

18 мая 2024
Читать новость
Культура

Второй день фестиваля-конкурса имени композитора Валерия Иванова в Глуске. Фоторепортаж

18 мая 2024
Читать новость
Общество

Лучший спасатель-высотник страны — Евгений Стародуб

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

18 мая – День работников физической культуры и спорта Республики Беларусь

18 мая 2024
Читать новость
Культура

В Глуске стартовал I Открытый региональный фестиваль-конкурс детского искусства имени Валерия Иванова

17 мая 2024
Читать новость
Актуально

Изучаем мнение население: летне-оздоровительная кампания и занятость для несовершеннолетних

17 мая 2024
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Урок памяти, посвященный Дню Победы, в Глусской средней школе № 2

17 мая 2024
Читать новость
Актуально

Как предотвратить занос и распространение опасных заболеваний животных

17 мая 2024
Читать новость
Общество

Глушчане адзначылі Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь

17 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Беларусь помнит

Глуск празднует День Победы. Фоторепортаж

9 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

Программа праздничных мероприятий в День Победы, Глуск

7 мая 2024
Стрелка вверх
Культура

Глуск собирает юных певцов, музыкантов  и танцоров

17 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Афиша выходного дня. Мероприятия в Глуске 11—12 мая

10 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Эх, люди, люди… Из звонка в редакцию

10 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

В Глуске прошли мероприятия, посвященные Дню Государственного флага, Государственного герба, Государственного гимна Республики Беларусь

12 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Афиша выходного дня. Что посмотреть и куда сходить в Глуске 18—19 мая

16 мая 2024
Стрелка вверх
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Делегация из Москвы приняла участие в мероприятиях, посвященных Дню Победы и 100-летию Глусского района

8 мая 2024
Стрелка вверх