Темы

Новая лінія — новыя магчымасці

Новая лінія — новыя магчымасці

У дзяржаўнай лесагаспадарчай установе “Глускі лясгас” на тэрыторыі цэха дрэваапрацоўкі завяршаецца мантаж і наладка лініі па вытворчасці абразных піламатэрыялаў. Неабходнае абсталяванне было закуплена ў красавіку гэтага года ў Славеніі за ўласныя сродкі —  556 тысяч еўра. Яго мантажом займаюцца прадстаўнік фірмы-вытворцы, падрадная арганізацыя ТАА “ЭнергоЗапад” і спецыялісты лясгаса. З пускам гэтай лініі вытворчасць абразных піламатэрыялаў на прадпрыемстве вырасце да трох тысяч метраў кубічных, а экспартная выручка павялічыцца на 150 тысяч еўра ў месяц. Да таго ж нават адыходы прадпрыемства, шчэпкі і апілкі, дзякуючы іх поўнаму раздзяленню таксама можна будзе пускаць на продаж.

Падчас агляду новай лініі па вытворчасці абразных піламатэрыялаў: дырэктар Глускага лясгаса Сяргей Максімовіч, Міністр лясной гаспадаркі Міхаіл Амельяновіч, старшыня Глускага райвыканкама Уладзімір Царыкаў, губернатар Магілёўскай вобласці Уладзімір Даманеўскі, генеральны дырэктар Магілёўскага лесагаспадарчага аб’яднання Уладзімір Раеўскі

Першага верасня губернатар Магілёўшчыны Уладзімір Даманеўскі пабываў у Глускім лясгасе і пацікавіўся ходам правядзення пусканаладачных работ. Падчас яго наведвання прадпрыемства там былі Міністр лясной гаспадаркі Міхаіл Амельяновіч, генеральны дырэктар Магілёўскага лесагаспадарчага аб’яднання Уладзімір Раеўскі, старшыня Глускага райвыканкама Уладзімір Царыкаў. Тлумачэнні пра тое, як будзе працаваць лінія і што яна прынясе прадпрыемству, у працэсе агляду абсталявання давалі дырэктар лясгаса Сяргей Максімовіч, галоўны інжынер Магілёўскага лесавытворчага аб’яднання Уладзімір Крэч і галоўны інжынер лясгаса Раман Долбік. Гэты праект па больш глыбокай перапрацоўцы драўніны эканамічна выгадны не толькі для прадпрыемства, паколькі дае магчымасць павялічыць аб’ёмы пера-працоўкі, рэалізацыі і экспартных паставак драўніны, але і для раёна ў цэлым: гэта інвестыцыі, павелічэнне даходнай часткі раённага бюджэту і павышэнне занятасці насельніцтва — для Глуска немалаважна, што з пускам гэтай лініі будзе створана 10 новых рабочых месцаў.

Тэрмін увядзення лініі ў дзейнасць — лістапад бягучага года, але ў лясгасе плануюць завяршыць работы раней і ўжо ў кастрычніку пачаць эксплуатацыю новага абсталявання.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Общество

Министр труда и социальной защиты Беларуси Андрей Лобович посетил Глусский детский социальный пансионат «Весново»

11 сентября 2026
Читать новость
Год белорусской женщины

Женщины Глусчины. Продавец с исполнением обязанностей заведующей магазина «Удобный» Светлана Змитрович

11 сентября 2026
Читать новость
Общество

Единый день информирования: почему для суверенной Беларуси 17 сентября — одна из важнейших дат

10 сентября 2026
Читать новость
Общество

Минский полумарафон стал масштабным спортивным событием, которое опровергает стереотипы о «закрытой» Беларуси

10 сентября 2026
Читать новость
Общество

В Глусском районе проходит Единый день информирования

10 сентября 2026
Читать новость
Происшествия

Автопожары в Могилёвской области

10 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем