Темы

Справаздача і абмен вопытам

Справаздача і абмен вопытам

Агульная плошча гадавальніка Глускага лясгаса складае 10 гектараў, зараз тут, акрамя пяці асноўных лесастваральных парод, вырошчваецца больш за 20 розных відаў і формаў дэкаратыўных кустоў. Гэты гадавальнік і стаў першым аб’ектам наведвання ўдзельнікаў выязной калегіі Магі-лёўскага вытворчага лесагаспадарчага аб’яд-нання, якая прайшла на базе Глускага лясгаса на мінулым тыдні. Удзел у ёй узялі дырэктары і галоўныя інжынеры лясгасаў вобласці, узначаліў работу калегіі генеральны дырэктар лесагаспадарчага аб’яднання Уладзімір Раеўскі. Як распавяла інжынер па лесаўзнаўленні і меліярацыі Глускага лясгаса Алена Порсік, у гэтым годзе ў гадавальніку было вырашчана 3,8 мільёна штук пасадачнага матэрыялу, гэта сеянцы сасны (3,4 мільёна штук) і елкі (900 тысяч штук), а таксама саджанцы елкі для стварэння лясных культур (300 тысяч штук) і дакаратыўны пасадачны матэрыял (3 тысячы штук). З агульнага аб’ёму вырашчанага пасадачнага матэрыялу было атрымана 2 мільёны 300 штук сеянцаў з палепшанымі спадчыннымі ўласцівасцямі, падкрэсліла спецыяліст. Гэтай вясной з гадавальніка Глускага лясгаса было рэа-лізавана 410 тысяч штук пасадачнага матэрыялу сасны — у Чэрвеньскі лясгас і дуба — у Магілёўскі лясгас, агульная сума закупак склала больш за 14 тысяч рублёў. Яшчэ на 6 тысяч рублёў палепшанага насення сасны (15 кілаграмаў) у мясцовых лесаводаў закупіў Асіповіцкі лясгас. Як вырошчваецца пасадачны матэрыял у закрытым і адкрытым грунце, як уладкавана і дзейнічае сістэма арашэння, удзельнікам выязнога пасяджэння калегіі рас-казаў і паказаў галоўны ляснічы Глускага лясгаса Аляксей Бахановіч.

Наступным месцам наведвання стаў квартал 48 Глускага вопытна-вытворчага лясніцтва, дзе вялася распрацоўка сасновых насаджэнняў, пашкоджаных вяршынным караедам, і ўжо тут, на лесасецы, патлумачыў дырэктар лясгаса Сяргей Максімовіч, праводзіцца рассартаванне драўніны, якая потым, у адпаведнасці з гэтым, ідзе на перапрацоўку.

На прадпрыемстве вялікая ўвага надаецца і арганізацыі ўмоў працы праз абнаўленне матэрыяльнай базы, у прыватнасці, праз рамонт і будаўніцтва офісных памяшканняў для лясніцтваў. Прыклад гэтага ўдзельнікі выязнога пасяджэння пабачылі ў Заеліцы, дзе з’явіўся новы будынак Слаўкавіцкага лясніцтва. Гэта не толькі дабавіла зручнасці ўсім, хто тут працуе, але, без сумнення, упрыгожыла і сам аграгарадок, паколькі і будынак лясніцтва (яго будаўніцтва абышлося ў 419 тысяч рублёў), і добраўпарадкаваная вакол яго тэрыторыя сапраўды выглядаюць па-сучаснаму і прыгожа. Пасля пераезду ў Глуск удзельнікі выязной калегіі пабывалі ў цэху дрэваапрацоўкі лясгаса, а потым меркаваннямі і ўражаннямі ад усяго ўбачанага падзяліліся падчас пленарнага пасяджэння.

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Фота С. РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Общество

Глусский РОЧС. Дети тонут, когда взрослые не рядом

25 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: благодаря сотрудничеству регионов Беларусь и Россия сохранили теплые дружеские отношения

25 июня 2026
Читать новость
Будь в курсе

Отвечает эксперт. Стоит ли заказывать наклейку с vin-номером

25 июня 2026
Читать новость
Общество

Глусский РОЧС. Правила пожарной безопасности при заготовке грубых кормов

24 июня 2026
Читать новость
Будь в курсе

Единый день безопасности дорожного движения «Обгон должен быть безопасным!» пройдет 26 июня

24 июня 2026
Читать новость
Будь в курсе

Обращаемся в суд. Что следует учесть при расчете государственной пошлины

24 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем