Темы

Лепшымі сталі ўсе!

Лепшымі сталі ўсе!

Стала ўжо традыцыяй правядзенне рэспубліканскага фестывалю “Вясёлкавы карагод” сярод дзяцей з асаблівасцямі псіхафізі-чнага развіцця, дзяцей-інвалідаў і выхаванцаў дзіцячых дамоў сямейнага тыпу. У цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі была наладжана выстава работ выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, работы для якой падрыхтавалі 46 навучэнцаў школ і адна выхаванка дашкольнай групы. 28 навучэнцаў прынялі ўдзел у конкурсе мастацкай самадзейнасці, што адбыўся ў актавай зале гімназіі. Чацвёртага сакавіка журы, у склад якога ўвайшлі галоўныя спецыялісты аддзела адукацыі Ніна Беразоўская і Алена Ачыновіч, загадчыца вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі Ірына Леўчанка, метадыст аддзела адукацыі Наталля Някрасава і дырэктар цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання Людміла Сяргейчык, падвяло вынікі раённага этапа гэтага конкурсу. Паверце, журы сапраўды было няпроста вызначыць лепшых. Кожны, хто выходзіў на сцэну — ці спяваць, ці танцаваць, — стараўся, задзейні-чаў усю сваю энергію і здольнасці. Нельга было не заслухацца песняй “Мама”, якую выбралі для конкурсу і выканалі кожны па-свойму адразу два ўдзельнікі — Валерый Маліноўскі, выхаванец Веснаўскага дома-інтэрната, і Валерый Мохнеў, вучань Усцярхоўскага ВПК. А калі на сцэну выйшлі навучэнцы гімназіі з танцам “Валенкі”, а пасля іх яшчэ і выхаванцы Веснаўскага дома-інтэрната ў заліхвацкім марацкім танцы, то ногі самі запрасіліся ў скокі.
Пералічыць усіх, хто прымаў удзел у конкурсе, з-за абмежаванасці газетных старонак немагчыма. Таму проста адзначым, што ўсе ўдзельнікі атрымалі Дыпломы рознай ступені, а тыя навучэнцы, якія занялі першыя месцы, прымуць удзел у занальным этапе рэспубліканскага фестывалю “Вясёлкавы карагод”, што адбудзецца 4 красавіка ў Бабруйску.

А.ВАСІЛЕЎСКАЯ
Фота С.РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Будь в курсе

Молодым специалистам на заметку

26 сентября 2026
Читать новость
Общество

Орденом Матери награждены 239 жительниц всех областей и Минска

25 сентября 2026
Читать новость
Образование

Ко Дню народного единства в Глуске прошла интеллектуальная игра «Знаем Беларусь»

25 сентября 2026
Читать новость
Власть

«Топором никто уже не работает». Лукашенко о востребованности в стране лесозаготовительной техники

25 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Горячая линия по вопросу качества оказания почтовых услуг населению пройдет 28 сентября

25 сентября 2026
Читать новость
Общество

Узнали итоги первенства района по волейболу в Глуске

25 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем