Темы

Экспанаты раскажуць пра многае

Экспанаты раскажуць пра многае

Скураное паліто камандзіра партызанскага атрада, падшытае сукном з нямецкага шыняля, сцяг атрада, пашыты ўручную і вышыты вясковай жанчынай, ваенных гадоў маскіровачны халат побач з драўлянымі італьянскімі лыжамі, партатыўны друкарскі станок, на якім выдавалася падпольная газета, іншыя рэчы, ад прадметаў бытавога прызначэння да зброі… І фотаздымкі, шмат фотаздымкаў і малюнкаў, намаляваных партызанскімі мастакамі, у асноўным гэта карыкатуры на фашыстаў, на тое, як яны збіраліся на вайну і што з гэтага выйшла.
Гаворка ідзе пра выставу “Вайна партызанская”, якая адкрылася ў Глускім раённым краязнаўчым музеі гэтымі днямі. Чаму менавіта такая тэматычная накіраванасць экспазіцыі, тлумачыць нікому не патрэбна, бо калі як не зараз, калі ўвесь наш народ святкуе Вялікую Перамогу, узгадаць пра тых, хто набліжаў яе, змагаючыся ў тыле ворага. Як патлумачыла нам Людміла Кандрацьева, старшы навуковы супрацоўнік Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея, куратар гэтай выстаўкі, амаль усе экспанаты (за выключэннем некаторых этнаграфічных рэчаў) маюць сваю гісторыю, і расказваць тут можна пра кожны з іх. Яны сведкі таго, як ваявалі лясныя салдаты, як лячылі параненых, друкавалі маленькія, фармату А4, газеты са звесткамі з франтоў, каб падняць баявы дух партызан і мірнага насельніцтва на акупіраванай тэрыторыі, як адпачывалі. Асобна было прадумана афармленне гэтай выставы: усе яе экспанаты размешчаны не за шклянымі блішчастымі вітрынамі, а на збітых дашчатых шчытах, дзе яны і сапраўды глядзяцца больш арганічна.
На думку дырэктара раённага краязнаўчага музея Людмілы Новік, гэта экспазіцыя выкліча цікавасць у наведвальнікаў рознага ўзросту: прадстаўнікі ваеннага і першых пасляваенных пакаленняў убачаць шмат з таго, што было знаёма ім з дзяцінства, а сучаснай моладзі экспанаты выставы раскажуць шмат новага пра тое, як жылі, як ваявалі іх дзяды і прадзеды.

Т. ЛУГАВАЯ
Фота С. РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Общество

Глусский РОЧС. Пожарная безопасность при уборке зерновых

1 июля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко встретился с членами правительства Индонезии для обсуждения важнейших совместных инвестпроектов

1 июля 2026
Читать новость
Общество

Работники Глусского РОЧС провели рейды по местам отдыха на водоемах

1 июля 2026
Читать новость
Будь в курсе

Помощь к новому учебному году. Кому положена и как будет производиться

1 июля 2026
Читать новость
Общество

Как Глуск отметит День Независимости Республики Беларусь. Праздничная программа

1 июля 2026
Читать новость
АПК

Жара на полях: как глусские аграрии трудятся на заготовке кормов

1 июля 2026
Читать новость