Темы

Каб бачылі здалёк

Каб бачылі здалёк

У раённага гісторыка-краязнаўчага музея свая шыльда з афіцыйнай назвай  гэтай дзяржаўнай установы і адзнакай аб яе прыналежнасці да Міністэрства культуры была і раней — як жа без гэтага?

Аднак размяшчалася яна каля самага ўваходу ў музей, таму прачытаць назву ўстановы можна было толькі блізка падышоўшы (музейныя работнікі расказвалі, што некалькі разоў прыезджыя заходзілі да іх, шукаючы магазін, дык даводзілася перанакіроў-ваць цераз дарогу). Цяпер усё добра бачна здалёк: гэты прыгожы банер (палатно прамавугольнай формы інфармацыйнага або рэкламнага зместу аўт.) зрабілі і падарылі мясцоваму музею глушчане — Аляксандр Кульба, Аляксандр Гулевіч, Генадзь і Лідзія Пастушонак, Ларыса Вашчанкава, Юрый Шуманскі і Вячаслаў Захарынскі. Чаму яны так вырашылі? Проста захацелі, каб наш музей, гэты асяродак культуры і гістарычнай памяці, прыцягваў да сябе погляды людзей.

Мы і насамрэч заўсёды некуды бяжым, спяшаемся, а спыніцца, азірнуцца, агледзецца і тым больш зайсці сюды быццам і не маем часу. Ды мабыць, няпраўда гэта — знайшлі б, каб захацелі, і паўгадзіны, і гадзіну. Штосьці мне падказвае, што ёсць яшчэ глушчане, якія не былі ў раённым музеі ні разу. У нас жа так: не бачу, то быццам і не ведаю. Можа, гэты з густам аформлены надпіс прыцягне да сябе і нашы позіркі, і нашу ўвагу, а там і жаданне зайсці ў ціхія музейныя залы з’явіцца. Будзем спадзявацца на гэта. А тым, хто прыдумаў так зрабіць, — вялікае дзякуй.

Т. ЛУГАВАЯ

Последние новости

Общество

Так і трэба жыць! Наведалі былога работніка ААТ “Глускі-АГРА” Рыгора Васільевіча Дзяшчэню

7 мая 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поздравил работников и ветеранов радио, телевидения и связи с профессиональным праздником

7 мая 2026
Читать новость
Будь в курсе

Как Глуск отметит День Победы. Праздничная программа

7 мая 2026
Читать новость
Власть

7 мая — День работников радио, телевидения и связи. Поздравление от руководства района

7 мая 2026
Читать новость
Происшествия

На пожаре в Жлобинском районе спаслись двое детей

6 мая 2026
Читать новость
Общество

Пообщались с каменщиками Глусской ПМК № 249 Александром Ворониным и Дмитрием Дещеней

6 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем