Темы

15 медалёў з Каляднага турніру

15 медалёў з Каляднага турніру

Трэці раз у Бабруйску прайшоў Калядны турнір па таэквандо, і трэці раз у ліку яго ўдзельнікаў былі нашы землякі, выхаванцы Валянціна Сокала: Глускі раён прадстаўлялі 15 юных спартсменаў.

Найбольш выніковымі былі выступленні ў самай малодшай групе, 8 — 9 гадоў, тут заваяваны чатыры залатыя медалі, адзін сярэбраны і два бронзавыя. Узнагароды вышэйшай пробы ў Данілы Сыцькі, Нікіты Маскаленкі, Аляксея Фіца, Яраслава Кандрацюка, другое месца заняў Ягор Ясюкевіч, трэцімі сталі Кірыл Заяц і Стась Разум. Першае і другое месца ў таэквандзістаў другой узроставай групы (10 — 11 гадоў) — Дзмітрыя Нікіціна і Кірыла Андрэйкіна адпаведна. Першае месца заняў Астап Варава, бронзавыя ўзнагароды ў Данілы Гарбатоўскага і Максіма Архіпенкі, якія выступалі ў трэцяй узроставай групе (12 — 13 гадоў). Не падвялі свайго трэнера і самыя вопытныя з яго выхаванцаў: пераможцамі ва ўзроставай групе 14 — 15 гадоў сталі Павел Кульба і Матвей Зых, другое месца заняў Андрэй Лук’янчук.

Цікава адзначыць, што 29 снежня ў трэнера нашых спартсменаў Валянціна Сокала быў дзень нараджэння і ён правёў яго на гэтых спаборніцтвах (яны праходзілі 29 і 30 снежня), разам са сваімі выхаванцамі. Таму іх перамогі, іх поспехі на турніры ён лічыць найлепшым для сябе падарункам і вельмі ўдзячны за гэта сваім “сакалятам”. Удзячны Валянцін Дзмітрыевіч таксама даўняму і сапраўднаму сябру каманды бізнесмену Яўгенію Вараву за матэрыяльную падтрымку. Увогуле, гэты Калядны турнір, па словах Валянціна Сокала, быў багатым на прыемныя сюрпрызы, не абышлося без віншавання ад Дзеда Мароза і Снягурачкі. А ў лютым гэтага года спаўняецца 15 гадоў, як у Глуску дзейнічае спартыўная секцыя па таэквандо, і гэта падзея таксама будзе адзначана спаборніцтвамі.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА

Последние новости

АПК

Семинар-совещание по подготовке животноводческих объектов в зимне-стойловый период, по организации кормления и сохранности поголовья прошел в Глусском районе

18 сентября 2025
Читать новость
Общество

Глусский РОЧС напомнил о правилах безопасной эксплуатации зарядных устройств

18 сентября 2025
Читать новость
Общество

Глусчан приглашают поучаствовать в велопробеге «Беларусь за чистый воздух!»

18 сентября 2025
Читать новость
Происшествия

Рабочий погиб в Бобруйске, спустившись в траншею

18 сентября 2025
Читать новость
Власть

«День народного единства: значение мира и согласия» — тема сентябрьского дня информирования

18 сентября 2025
Читать новость
Общество

22 сентября пройдет акция «День без автомобиля. Беларусь за чистый воздух»

18 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем