Паколькі ўсе работнікі Глускай ПМК-249, як зазначыў яе дырэктар Віктар Кісялевіч, выступаюць за здаровы лад жыцця, то прэміі з нагоды прафесійнага свята было вырашана выдаць разам з заработнай платай. Іх памер вагаецца ад адной да чатырох базавых велічынь і залежыць ад стажу работы ў арганізацыі. Не абыдзены ўвагай і матэрыяльнай падтрымкай і будаўнікі-пенсіянеры. У сваім прывітальным слове падчас урачыстага сходу Віктар Кісялевіч павіншаваў калег і запэўніў, што цяжкасці, якія зараз адчувае арганізацыя, часовыя, што ў хуткім часе з’явяцца новыя аб’екты. А што да ўзнагарод, якія былі ўручаны ва ўрачыстай абстаноўцы, то нашы будаўнікі заслужылі іх сваім прафесіяналізмам і стараннай працай. Граматай Магілёўскага аблсельбуда ўзнагароджана вядучы інжынер па арганізацыі і нарміраванні працы Валянціна Васілеўская і вадзіцель аўтамабіля Яўген Валодзін. Граматы адміністрацыі ДУКДБП “Глуская ПМК-249” былі ўручаны начальніку ўчастка агульнабудаўнічых работ Андрэю Кандрацюку, вадзіцелю аўтобуса Віталю Дарошку, муляру Генадзю Кісялевічу, электрагазазваршчыку Мікалаю Жартуну, вадзіцелю аўтамабіля Мікалаю Голубу. За добра-сумленнае выкананне сваіх працоўных абавязкаў падзякі адміністрацыі ПМК-249 атрымалі машыніст аўтамабільнага крана Іван Кошан і муляр Аляксандр Гурын.
Высокіх паказчыкаў у працы і новых будоўляў пажадаў калектыву ПМК-249 старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпра-мысловага комплексу Віталь Рагалевіч. У яго таксама была прыемная місія ўручыць будаўнікам раёна заслужаныя ўзнагароды, і першая з іх — начальніку ПМК-249 Віктару Кісялевічу — падзяка за добрасумленнае выкананне працоўных абавязкаў, а таксама ў сувязі з 25-годдзем работы ў арганізацыі і прысваеннем звання “Ветэран ПМК-249”. Грамату Магілёўскага абласнога прафсаюза работнікаў АПК атрымаў вадзіцель Мікалай Парахаўнік, граматай Глускага райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу ўзнагароджаны электрамантажнік Сяргей Кісялевіч.
Калі граматы, падзякі і прадугледжанае да іх матэрыяльнае заахвочванне атрымалі толькі асобныя члены працоўнага калектыву, то музычныя падарункі і цёплыя віншавальныя словы артысты раённага Дома культуры адрасавалі ўсім будаўнікам арганізацыі з нагоды іх прафесійнага свята. Канцэрт атрымаўся вясёлым, цёплым, шчырым. Якраз такім, каб можна было адпачыць душой і адчуць сапраўдны святочны настрой.
Т. ЛУКАШЭВІЧ
Фота С. РУДЗІНСКАГА
Теги
Последние новости
Общество
Глусский РОЧС напомнил о правилах безопасной эксплуатации зарядных устройств
18 сентября 2025
Общество
Глусчан приглашают поучаствовать в велопробеге «Беларусь за чистый воздух!»
18 сентября 2025
Происшествия
Рабочий погиб в Бобруйске, спустившись в траншею
18 сентября 2025
Власть
«День народного единства: значение мира и согласия» — тема сентябрьского дня информирования
18 сентября 2025
Общество
22 сентября пройдет акция «День без автомобиля. Беларусь за чистый воздух»
18 сентября 2025
Общество
Тематическая горячая линия по вопросу качества торгового обслуживания населения Могилевской области