Темы

Навагодні зарапад

Навагодні зарапад

Вясёлым і шумным атрымалася навагодняе свята ў санаторнай школе-інтэрнаце, на якім выступілі сапраўдныя зоркі гэтай навучальнай установы. Яно так і называлася — “Навагодні зарапад”. Кожны нумар мастацкай самадзейнасці суправаджаўся дружнымі пахвальнымі апладысментамі. Ад душы весяліліся ўсе: вучні і іх бацькі, а таксама прыехаўшыя павіншаваць дзяцей і педагагічны калектыў шэфы школы — намеснік міністра лясной гаспадаркі Аляксандр Корбут, генеральны дырэктар Магілёўскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання Уладзімір Раеўскі, дырэктар Глускага лясгаса Сяргей Максімовіч, намеснік начальніка аблспажыўсаюза Аляксандр Ушкоў, намеснік дырэктара Бабруйскага гандлёвага цэнтра Мікалай Ермакоў.

—  Напярэдадні Новага года па традыцыі мы заўсёды чакаем гасцей, — гаворыць дырэктар школы Анатоль Ласоцкі. — Для ўсіх гэта хвалюючая і радасная падзея, бо нашы шэфы заўсёды вязуць з сабой розныя падарункі. На гэты раз ад міністэрства, аблспажыўсаюза і гандлёвага цэнтра  дзеці атрымалі ласункі, а Уладзімір Раеўскі ад лесагаспадарчага аб’яднання перадаў лінолеум для патрэб школы. Незвычайны падарунак падрыхтаваў і Глускі лясгас — шклопакеты ў адзін з класаў. За такія ўвагу і клопат усім вялікі дзякуй.

Шчыра сказаныя словы-пажаданні, цікавыя па задумцы і выкананні музычныя нумары — такой атрымалася ёлка 2015 года ў санаторнай школе-інтэрнаце. Варта дадаць, што кожны раз тут стараюцца прыдумляць што-небудзь новае — каб радавала і цешыла і каб надоўга запомнілася.

— Сцэнарый для навагодніх ранішнікаў мы бяром з рэальнага жыцця нашай школы, — расказвае педагог-арганізатар, яна ж аўтар праграмы Валянціна Хлань. — У гэтым навучальным годзе да нас прыйшоў Дзіма Кусянкоў. Вельмі жвавы, гумарны хлопец, з якім часта здараюцца нечаканыя, а часам незвычайныя гісторыі. На аснове яго школьнага жыцця і быў напісаны сцэнарый ранішніка.

І сапраўды, Дзіма з поспехам справіўся са сваёй роллю крэатыўнага стыліста-візажыста. Чарговы яго выхад на імправізаваную сцэну, калі ён як бы незнарок спрабаваў умяшацца ў праграму вядучых, ва ўсіх выклікаў станоўчыя эмоцыі і адабральны смех. І гэта было вельмі здорава! На ноце вясёлкавага настрою завяршылася ўрачыстая частка ранішніка, а прадоўжыла яго дыскатэка. 

Вольга ЧУЧВАЛ

Фота аўтара

Последние новости

Общество

В честь профессионального праздника автомобилистам и дорожникам вручили награды за труд

1 ноября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Лучше предупредить, чем лечить

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Наши люди. Станочник цеха деревообработки Глусского лесхоза Виталий Малевич

1 ноября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Госэнергогазнадзор — о причинах «электрических» пожаров в домах и квартирах

31 октября 2026
Читать новость
Общество

Команда Глусского детского социального пансионата «Весново» заняла второе место в командном зачете на республиканском турнире Специальной Олимпиады по лёгкой атлетике

30 октября 2026
Читать новость
Власть

Новая Городская инфекционная больница открыта в Минске

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем