Темы

Мінская кніжная выстаўка нясе дабро і ўмацоўвае супрацоўніцтва паміж краінамі

Мінская кніжная выстаўка стварае дабро і ўмацоўвае супрацоўніцтва паміж краінамі. Такое меркаванне выказала 10 лютага міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч на цырымоніі адкрыцця XXIII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу.

«Самае галоўнае — выстаўка нясе дабро, мір, умацоўвае супрацоўніцтва паміж краінамі», — лічыць Лілія Ананіч.

Паводле слоў міністра інфармацыі, акрамя таго, што кніга з’яўляецца крыніцай ведаў, яна нясе ў сабе моцны гуманітарны пачатак супрацоўніцтва. «У гэтыя дні ў нашай краіне прадстаўлены лепшыя дасягненні кнігавыдання. Мы таксама сустракаем прадстаўнікоў пісьменніцкай супольнасці — на пляцоўцы міжнароднага сімпозіума праводзяцца семінары, вядзецца зацікаўленая гутарка аб пераемнасці ў літаратуры, аб моцным стваральным патэнцыяле слова пісьменніка і кнігі як носьбіта гэтага слова», — заўважыла кіраўнік ведамства.

Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Бузоўскі зачытаў прывітальнае слова кіраўніка дзяржавы, накіраванае гасцям ХХIII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу і Міжнароднага сімпозіума літаратараў «Пісьменнік і час».

Па традыцыі была перарэзана чырвоная стужачка, што сведчыць аб старце мерапрыемства.

У кніжным форуме прымаюць удзел госці з 29 краін (Азербайджан, Арменія, Беларусь, Вялікабрытанія, Венесуэла, Германія, Ізраіль, Іран, Італія, Казахстан, Кітай, Рэспубліка Карэя, Куба, Кыргызстан, Літва, Палесціна, Польшча, Расія, Сірыя, ЗША, Таджыкістан, Турцыя, Украіна, Фінляндыя, Францыя, Чэхія, Швейцарыя, Швецыя, Эквадор). Краінай — пачэсным госцем выступае Арменія.

На выстаўцы адбудзецца ўручэнне ўзнагарод пераможцам 55-га Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі». Вышэйшая ўзнагарода конкурсу ў намінацыі «Трыумф» прысуджана кнізе «Уладзімір Мулявін. «Сэрцам і думамі…» (выдавецтва «Мастацкая літаратура»), выдадзенай да 75-годдзя з дня нараджэння вялікага музыканта.

XXIII Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш будзе праходзіць да 14 лютага. Арганізатары форуму — Міністэрства інфармацыі і Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.

Последние новости

Общество

Так і трэба жыць! Наведалі былога работніка ААТ “Глускі-АГРА” Рыгора Васільевіча Дзяшчэню

7 мая 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поздравил работников и ветеранов радио, телевидения и связи с профессиональным праздником

7 мая 2026
Читать новость
Будь в курсе

Как Глуск отметит День Победы. Праздничная программа

7 мая 2026
Читать новость
Власть

7 мая — День работников радио, телевидения и связи. Поздравление от руководства района

7 мая 2026
Читать новость
Происшествия

На пожаре в Жлобинском районе спаслись двое детей

6 мая 2026
Читать новость
Общество

Пообщались с каменщиками Глусской ПМК № 249 Александром Ворониным и Дмитрием Дещеней

6 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем