Темы

Пра Уладзіміра Караткевіча, фальклор і добрыя думкі

Пра Уладзіміра Караткевіча, фальклор і добрыя думкі

Напярэдадні Дня беларускай навукі ў гімназіі адбылася сустрэча глускіх школьнікаў з вядомым беларускім фалькларыстам, доктарам філалагічных навук, прафесарам, загадчыкам кафедры Бабруйскага філіяла Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта Аляксеем Ненадаўцам. Ён прэзентаваў сваю новую кнігу “Уладзімір Караткевіч: прырода, фальклор і творца”, прысвечаную 85-годдзю гэтага выдатнага пісьменніка.

Парадавала, што вучняў зацікавіла дзейнасць фалькларыста, і да яго пачалі паступаць пытанні (перадаваліся ў пісьмовым выглядзе). У асноўным Аляксея Ненадаўца прасілі расказаць пра яго жыццё і творчыя пошукі: як збірае матэрыял, ці доўга пішуцца кнігі? А адно пытанне тычылася практычнага прымянення навуковых ведаў фалькларыста: “Вы шмат зрабілі даследаванняў аб сіле праклёнаў і замоў. Ці верыце вы ў гэта і калі так, ці карыстаецеся сваімі ведамі ў паўсядзённым жыцці?” Вось што адказаў вучоны: “У тое, што нешта незвычайнае ёсць, веру. Некалькі разоў сам быў таму сведкам. А наконт таго, ці карыстаюся… Памятаеце, быў галалёд? Дык вось, іду я і пра сябе гавару: “Госпадзі, каб толькі не ўпасці, каб толькі не ўпасці! Госпадзі, каб толькі ўпасці, ды нічога сабе не зламаць! Госпадзі, каб упасці, ды толькі не ў лужу!” Вынік: упаў у лужу. А выснова такая: заўжды памятайце, што нашы думкі могуць спраўдзіцца, таму ніколі не думайце пра дрэннае і не жадайце яго нікому. Думайце толькі пра добрае, і яно абавязкова збудзецца”.

Падчас размовы закранулі таксама і тэму роднай мовы: чаму зараз мала хто гаворыць па-беларуску і як вырашыць гэту праблему? Ад прафесара ў адказ пачулі, што насамрэч хапае людзей, якія размаўляюць на беларускай мове. Але праблема ў тым, што зараз многія студэнты ўвогуле добра не ведаюць ні рускай, ні беларускай моў, між тым, каб  вольна валодаць мовай, неабходна размаўляць на ёй хаця б 30 хвілін у дзень.

Сустрэча з Аляксеем Ненадаўцам доўжылася гадзіну, але праляцела вельмі хутка. Так бывае заўсёды, калі маеш справу з цікавым чалавекам і суразмоўцам.

Лілія ХАРЛАНЧУК

Фота аўтара

На здымку: Аляксей Ненадавец на сустрэчы ў гімназіі

Последние новости

Происшествия

На пожаре в Жлобинском районе спаслись двое детей

6 мая 2026
Читать новость
Общество

Пообщались с каменщиками Глусской ПМК № 249 Александром Ворониным и Дмитрием Дещеней

6 мая 2026
Читать новость
Культура

Районный конкурс художественного творчества «Я пою и говорю о Родине» прошел в Глуске

6 мая 2026
Читать новость
Будь в курсе

Неделя консультирования «Всё для семьи» пройдет с 11 по 15 мая

6 мая 2026
Читать новость
Будь в курсе

С 11 по 17 мая на территории Глусского района пройдет республиканская профилактическая акция «Дом без насилия»

6 мая 2026
Читать новость
Происшествия

Работники МЧС помогли мужчине, нога которого застряла в мотокультиваторе

6 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем