Темы

Дзень беларускага пісьменства. Альгерд Абуховіч родам з Калаціч

Дзень беларускага пісьменства. Альгерд Абуховіч родам з Калаціч

Сяголета Дзень беларускага пісьменства будзем адзначаць 6 верасня, сталіцай свята на гэты раз стане гасцінны горад Касцюковічы, разнастайныя святочныя мерапрыемствы будуць праходзіць там два дні, 5 і 6 верасня.  

Глушчане таксама паедуць на свята, каб расказаць пра нашу Глушчыну, пазнаёміць з яе вялікай і адметнай літаратурнай спадчынай. Кіруючыся агульнай тэмай “Ад берасцяной граматы да сучасных рэалій”, работнікі бібліятэчнай сістэмы раёна падрыхтавалі да свята пісьменства тэматычную пляцоўку “Глушчына літаратурная”. Частка яе экспазіцыі будзе прысвечана жыццю і творчасці нашага знакамітага земляка, аднаго з пачынальнікаў жанру байкі — Альгерда Абуховіча.

Альгерд Рышардавіч Абуховіч (6 жніўня 1840 — 22 жніўня 1898) нарадзіўся ў маёнтку Калацічы (Бабруйскага павета Мінскай губерні, цяпер Глускі раён Магілёўскай вобласці) у сям’і Рышарда Юзафавіча Абуховіча і Караліны Эсткі. Абуховічы — старажытны шляхецкі род. Бацька меў тытул суддзі Мазырскага павета, яму належалі буйныя маёнткі Калацічы ў Бабруйскім і Грабава ў Мазырскім паветах. Дзед Альгерда Юзаф Абуховіч быў камергерам польскага каралеўскага двара. Прабабкай па мацярынскай лініі была Марыя Бандынэлі, якая паходзіла з італьянскага графскага роду Бандынэлі (Бандзінелі) і пайшла за Дамініка Вінцэнтавіча Абуховіча. Род Бандынэлі даў свету нямала знакамітых асоб. Альгерд Абуховіч ганарыўся неардынарнасцю свайго роду. На схіле дзён, фактычна парваўшы са сваім класам і жывучы ў вялікай беднасці, ён усё ж адзначае ў сваіх мемуарах: «Я падпісваюся на маіх беларускіх творах „Граф Бандзінелі“; гэта прозвішча маёй бабкі, апошняй з гэтага роду… Пазываючыся ў подпісы на дзядоў сваіх, грудзі мае парушае пачуццё нечага вялікага, сільнага…»

У гісторыю беларускай літаратуры Альгерд Абуховіч увайшоў як паэт, пісьменнік-рэаліст, перакладчык, адзін з пачынальнікаў жанру байкі, мастацкай прозы і мемуарыстыкі. Ён атрымаў добрую адукацыю, шмат ездзіў па Еўропе (Жэнева, Парыж), а сваё жыццё звязаў з літаратурай. Пасяліўшыся ў Слуцку, жыў там вельмі сціпла, займаўся рэпетытарствам і літаратурнай творчасцю, пісаў на мове простага люду, быў «мужыцкім» пісьменнікам.

Найбольш ярка талент Альгерда Абуховіча праявіўся ў напісанні баек. На жаль, пры жыцці пісьменнніка яго байкі не друкаваліся і да нашага часу дайшлі толькі некаторыя з іх (”Ваўкалак”, “Старшына”, “Суд”, “Воўк і лісіца”). Асобае месца ў творчасці пісьменніка займаюць мемуары, яны вызначаюцца цікавым зместам, каларытнасцю замалёвак, народнай мовай, свабоднай формай апавядання, выяўляюць глыбокую сувязь з народнай культурай. Дзякуючы глыбокаму веданню замежнай культуры і літаратуры, бліскучаму валоданню асноўнымі еўрапейскімі мовамі Альгерд Абуховіч стаў сапраўдным майстрам мастацкага перакладу: перакладаў на беларускую мову творы Гётэ, Шылера, Гюго, Байрана, Дантэ, Пушкіна, Лермантава і іншых.

Як расказалі ў раённай бібліятэцы, для афармлення эспазіцыі, прысвечанай Альгерду Абуховічу, падрыхтаваны тэматычныя стэнды, якія расказваюць пра яго жыццё і творчасць, падабрана адпаведная літаратура. А яшчэ прама перад гледачамі ажывуць героі байкі “Воўк і Лісіца”, і можна будзе ўвачавідкі пабачыць павучальную гісторыю іх сяброўства. 

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Последние новости

Будь в курсе

После школы— кто куда: в какие учебные заведения поступили выпускники 9-х и 11-х классов

3 сентября 2026
Читать новость
Общество

Наши люди. Ведущий инженер группы средств и систем охраны Глусского отделения Департамента охраны Виталий Наркевич

3 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

«Академия туристического бизнеса» от Белагропромбанка

3 сентября 2026
Читать новость
АПК

Сразу четырех тысячников сегодня чествовали в Глусском районе

3 сентября 2026
Читать новость
Культура

Дзень беларускага пісьменства. Альгерд Абуховіч родам з Калаціч

3 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Как купить жилье в кредит, рассказали в Белагропромбанке

3 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем