Темы

Дзеці дзецям падарылі радасць

Дзеці дзецям падарылі радасць

У жыцці заўсёды ёсць месца цуду, асабліва калі ты верыш у казку і калі ў цябе ёсць верныя сябры. У чарговы раз пераканацца ў гэтым змаглі дзеці і дарослыя, запрошаныя ў кінатэатр “Арыён” на музычнае прадстаўленне “Жыццё заўсёды цудоўнае!”. Яно праходзіла 1 снежня і было прымеркавана да Дня інвалідаў.

У зале —  са сваімі бацькамі маленькія жыхары раёна, якія маюць розныя ступені страты здароўя. Увогуле ў нашым раёне ў сем’ях пражывае 42 дзіцяці з інваліднасцю, на канцэрце з іх прысутнічаў 21 чалавек, гэта маленькія наведвальнікі Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Няма сумнення, што і самі дзеці, і іх бацькі з задавальненнем паглядзелі стары, але добры мультыплікацыйны фільм пра прыгожую кветачку з сямю чароўнымі пялёстачкамі, якую дзяўчынцы Жэні падарыла добрая чараўніца. З дапамогай цудоўнай кветкі дзяўчынка выканала шэсць сваіх розных жаданняў, але задавальнення і радасці ёй гэта не прынесла, толькі калі яна дапамагла свайму новаму сябру стаць здаровым і яны разам пачалі бегаць і гуляць, дзяўчынка адчула сябе па-сапраўднаму шчаслівай.

І сапраўды, калі ты дапамагаеш іншаму чалавеку, калі дорыш яму добры настрой, тады і самому прыемна, добра і радасна на душы. З такім падыходам, з такім разлікам і была пабудавана ўся наступная канцэртная праграма: для дзяцей спявалі, танчылі, гралі на музычных інструментах дзеці. Гэта танцавальны ансамбль “Незабудкі” з РДК, вакалісты Карына Красоўская, Паўла Лясун, цымбалістка Альбіна Лубкова і харэаграфічны ансамбль “Вясёлка” са школы мастацтваў і юны спявак Расціслаў Малікаў з санаторнай школы; вясёлымі рытмамі песні і сваім цудоўным выкананнем дабавіла ўсім бадзёрасці і настрою вучаніца гімназіі Лера Хлань, а дзіцячая песенька пра сяброўства, што не расклеіцца ад дажджоў і завірух, у выкананні Дзмітрыя Сокала яшчэ раз нагадала, што з сапраўднам сябрам па жыцці можна ісці смела, з ім не страшныя цяжкасці і выпрабаванні. Пасля канцэрта і пасля таго, як салодкія падарункі былі ўручаны маленькім гледачам, іх мамы падыходзілі да арганізатараў выступлення і дзякавалі за такі цудоўны музычны падарунак, за магчымасць пабыць на канцэрце, адпачыць і на нейкі час забыцца на праблемы. Зрэшты, гэта і было мэтай музычнага выступлення, а раз так, то можна сцвярджаць, што яна дасягнута.

Т. ЛУГАВАЯ

Фота С. РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Власть

Лукашенко провел телефонный разговор с Президентом Ирана

30 апреля 2026
Читать новость
Будь в курсе

Глусский РОЧС. Почему установка АПИ — это необходимость

30 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко призывает прекратить отток населения из регионов и «бешеную стройку жилья» в Минске

30 апреля 2026
Читать новость
Культура

Сегодня в Глуске — премьера художественного фильма «Одно на двоих» Национальной киностудии «Беларусьфильм»

30 апреля 2026
Читать новость
Общество

Як да глушчан прыязджаў “голас Перамогі”

30 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко назвал инициативу «Один район — один проект» стратегической задачей в региональном развитии

30 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем