Темы

У механізатараў гарачая пара. Рэпартаж з Глускага РАПТЗ

У механізатараў гарачая пара. Рэпартаж з Глускага РАПТЗ

 

Васіль Чачэра заняты на ўнясенні арганічных угнаенняў

Ад 10 да 14 адзінак тэхнікі гэтымі днямі штодня занята на палявых работах у адкрытым акцыянерным таварыстве “Глускае райаграпрамтэхзабеспячэнне”. Пяць з іх на мінулым тыдні працавалі на полі каля вёскі Балашэвічы, тут вяліся вывазка і ўнясенне арганічных угнаенняў. “На аддаленыя ўчасткі вывозяць вадкую фракцыю, — расказаў кіраўнік гаспадаркі Валянцін Шостак, — на адлегласць да паўтара кіламетра — угнаенне ўносяць напрамую. На гэтым полі пасля таго, як  прадыскуем і падрыхтуем глебу, будзем сеяць кукурузу”. Вывазкай на сваім МАЗе займаецца вадзіцель РАПТЗ Уладзімір Клыга і камандзіраваны з “Жылкамгаса” механізатар Аляксандр Гізун. Унясенне арганікі даручана Уладзіміру Дробу, Васілю Чачэру і Віталю Туміловічу. Тэмпы іх работы ў немалой ступені залежаць ад руплівасці  таго, хто працуе на пагрузцы. У дзень нашага прыезду, 25 сакавіка, тут на “Амкадоры” шчыраваў Анатоль Дзяшчэня, менавіта шчыраваў, спраўляўся добра, бо ні адзін трактар не прастойваў. Пачаргова з гэтым механізатарам пагрузкай арганікі займаецца таксама Сяргей Зімаеў.

Механізатары Уладзімір Дроб, Анатоль Дзяшчэня, кіраўнік гаспадаркі Валянцін Шостак, механізатар Віталь Туміловіч

Усяго з 2015 гектараў зерневых і зернебабовых, што плануюць сяголета вырошчваць у райаграпрамтэх-забеспячэнні, восенню было пасеяна 1260 гектараў: 1090 — азімага жыта і 170 — азімага трыцікале. Яшчэ 190 гектараў засеялі, каб атрымаць ранні зялёны корм і падкормкі, гэта цераспалосныя пасевы і пасевы свірэпіцы. Што да яравых зерневых і зернебабовых, то патрэбна пасеяць 410 гектараў ячменю, аўса, грэчкі. Плюс да гэтага 345 гектараў кукурузы на зерне, а ўсяго пад гэтую культуру ў гаспадарцы сяголета будзе адведзена 1285 гектараў.

Па словах Валянціна Шостака, зараз (на 25 сакавіка) унесены калійныя удабрэнні на плошчы 1010 гектараў, вядзецца падсеў канюшыны (72 гектары), падкормка азімых культур азотам, узворваюць глебу, ужо з тыдзень, як ідзе сяўба ранніх яравых: пасеяна 110 гектараў аўса.

Гарачыя абеды раздае Наталля Грыневіч

 

Якраз тады, калі мы размаўлялі з механізатарамі,  ім прывезлі абед (удзельнікаў палявых работ у РАПТЗ кормяць з пачатку пасяўной). Абеды ў сваёй жа сталовай гатуюць Наталля Гірусава і Наталля Грыневіч, пачаргова возяць іх на поле. У сераду механізатараў кармілі баршчом з капусты, на другое была грэчка з катлетай, на трэцяе — кісель. Мяркуючы па тым, з якім апетытам елі мужчыны, — і абед быў смачным, і напрацаваліся яны добра. Нагулялі апетыт — пра іх ніяк не скажаш. 

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Фота Г. АЎТУХОВАЙ

Последние новости

Власть

Лукашенко подписал закон о риелторской деятельности

13 мая 2025
Читать новость
Происшествия

В Мозырском районе на реке Припять в автомобиле утонул рыбак, его товарищ сумел выбраться

13 мая 2025
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

День нашей Победы. Как глусчане праздновали 9 мая

13 мая 2025
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Сказать спасибо за мирное небо. Поздравления принимал Евгений Тимофеевич Шилов

13 мая 2025
Читать новость
Образование

На финишной прямой. Когда пройдут «последние звонки» и выпускные?

13 мая 2025
Читать новость
АПК

На полях Глусского района

13 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем