Темы

Напярэдадні Дня Незалежнасці віншаванні прымалі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны

Напярэдадні Дня Незалежнасці віншаванні прымалі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны
Валянціну Васілеўну Зайцаву віншуюць старшыня раённага савета ветэранаў Валерый Сураўнёў, намеснік дырэктара санаторнай школы Таццяна Грамыка і старшыня прафсаюзнага камітэта Алена Глаз

Напярэдадні Дня Незалежнасці віншаванні прымалі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны.

Тых, хто мужна змагаўся з ворагам і здабываў для нас перамогу, засталося ў Глускім раёне, на жаль, няшмат: Ніна Уладзіміраўна Кульба, Валянціна Васілеўна Зайцава, Уладзімір Сцяпанавіч Званковіч, Васіль Уладзіміравіч Курс, Яўген Цімафеевіч Шылаў. Усе яны ў перадсвяточныя дні былі ў цэнтры ўвагі, іх віншавалі з галоўным святам краіны, дзякавалі за подзвіг і гераізм, цікавіліся надзённымі справамі, уручалі падарункі. На жаль, не ўва ўсіх ветэранаў нам, карэспандэнтам, удалося пабываць. Але там, куды трапілі разам са старшынёй раённага савета ветэранаў Валерыем Сураўнёвым і прадстаўнікамі арганізацый, дзе працавалі ветэраны, нас сустракалі шчыра, гасцінна, з непадробнай радасцю. Нягледзячы на даволі сталы ўзрост, ужо слабае здароўе, былыя франтавікі выглядалі бадзёра і аптымістычна.

Валерый Сураўнёў, Уладзімір Сцяпанавіч Званковіч, намеснік дырэктара Глускага лясгаса Іван Вяргун

Госці ад імя раённай улады дзякавалі за мірнае неба над галавой, за тое, што змагаліся і выжылі, жадалі  ім моцнага здароўя, радасных дзён, дабрабыту, уручалі кветкі і падарункі. Расчуленыя, крыху ўсхваляваныя ветэраны былі ўдзячны за ўвагу, за тое, што іх ніколі не забываюць, што наведваюць. Ім ёсць што сказаць нашчадкам. Нямала жаху ім давялося перажыць на вайне. І хоць ідуць гады і вайна даўно ўжо скончылася, аднак не сціраюцца з памяці страшныя падзеі тых часоў. Трэба зрабіць усё, каб яны не паўтарыліся. А для гэтага, упэўнены ветэраны, патрэбна берагчы і захоўваць мір на зямлі, жыць у згодзе з сумленнем, у згодзе паміж людзьмі і народамі.

Г. АЎТУХОВА

Фота аўтара

Последние новости

Власть

Александр Лукашенко выступает за общую Евразию и неделимую евразийскую безопасность

3 ноября 2026
Читать новость
Общество

Волонтеры движения БРСМ «Доброе сердце» присоединилась к республиканской акции «Восстановление святынь Беларуси»

3 ноября 2026
Читать новость
Актуально

По факту. Больной вопрос?

3 ноября 2026
Читать новость
Общество

В Глусском районе прошли соревнования по пожарно-спасательному спорту среди юношей и девушек

3 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Олег Дьяченко проведет прямую линию

3 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Госавтоинспекция напоминает: безопасность на дороге начинается с ответственности каждого водителя

3 ноября 2026
Читать новость

Рекомендуем