Темы

Глушчане ўбралі 40 працэнтаў зерневых, намалот — амаль 9300 тон

Глушчане ўбралі 40 працэнтаў зерневых, намалот — амаль 9300 тон

Па самых сціплых падліках, у большасці гаспадарак Магілёўскай вобласці ўраджай зерневых сяголета на 20 працэнтаў большы за мінулагодні. У Глускім раёне гэта лічба яшчэ вышэй, але сяльчане не любяць падводзіць канчатковыя вынікі, пакуль не завершана работа. На ўчарашнюю раніцу глускія хлебаробы зжалі 40 працэнтаў зерневых і зернебабовых, гэта 3572 гектары, намалочана 9286 тон зерня пры сярэдняй ураджайнасці 26 ц/га. У РАПТЗ таксама намалочваюць па 26 ц/га, а ў эксбазе “Глуск” і аграфірме “Слаўгарадскі” яшчэ больш — адпаведна 28,2 і 27,9 ц/га. Калі ўсё ж такі параўнаць з мінулым годам, то карціна такая: летась на 3 жніўня было ўбрана на 1359 гектараў болей, пры гэтым на круг выходзіла 16,6 цэнтнера. Што датычыцца гаспадарак, то эксбаза, райаграпрамтэхзабеспячэнне і “Слаўгарадскі” лідзіравалі па ўраджай-насці і тады.

Трыцікале ў раёне ўбрана на 837 гектарах, намалацілі 2436 тон пры сярэдняй ураджайнасці 29,1 ц/га (летась — 16,7 ц/га). З 2553 гектараў азімага жыта сабралі 6239 тон зерня, на круг атрымалася 24,4 цэнтнера (летась — 17,6 ц). Ячмень пакуль што паспрабаваў жаць толькі “Слаўгарадскі”, там убралі 90 гектараў і намалацілі з кожнага амаль па 31 цэнтнеру. Таксама ў гэтай гаспадарцы ўзяліся пакрысе за авёс, зжалі 92 гектары з планавых 274, намалот — 36,2 ц/га (летась, як толькі пачалі жаць авёс, намалочвалі каля 14 ц/га).

Калі гаварыць пра рэспубліку ў цэлым, то на ўчарашні дзень было ўбрана 40 працэнтаў зерневых і зернебабовых, намалочана амаль тры мільёны чатырыста тысяч тон зерня, ураджайнасць — 38,4 ц/га.

Інфармацыя падрыхтавана па даных упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні і Мінсельгасхарчу на 3 жніўня

Последние новости

Будь в курсе

Прямую линию 2 ноября проведет Елена Козловская

29 октября 2026
Читать новость
Происшествия

Работники МЧС спасли двух мужчин на пожаре в Бобруйске

28 октября 2026
Читать новость
Образование

Какие условия созданы для развития и образования детей в Беларуси, рассказал Андрей Иванец

28 октября 2026
Читать новость
Общество

В Доме прессы состоялась пресс-конференция «Сохранение исторической правды: память, которая объединяет. Презентация книги «Геноцид белорусского народа. Сожженные деревни»

28 октября 2026
Читать новость
Власть

Депутаты обсудили ряд вопросов на внеочередной сессии областного Совета депутатов

28 октября 2026
Читать новость
Общество

Закрытие трудового семестра-2026 прошло в Глуске

28 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем