Темы

Праект “Гісторыя з фатаграфіяй” Абласны турзлёт. Год 1990-ы

Праект “Гісторыя з фатаграфіяй”  Абласны турзлёт. Год 1990-ы
Пераправа цераз балота

Калісьці на прасторах інтэрнэту на вочы трапілі цікавыя здымкі, на якіх школьнікі з веласіпедамі перапраўляліся праз Пціч на плыце і па навясной пераправе. Фотаздымкі датаваныя 1990 годам і некаторыя падпісаныя: яны былі зроблены падчас правядзення ў Глуску першага абласнога злёту юных велатурыстаў. Магчыма, хтосьці з глушчан пазнае на здымках сябе альбо сваіх таварышаў.

Пераправа веласіпедаў

У падшыўцы раённай газеты “Сцяг Радзімы” за 1990 год я знайшла вялікі матэрыял аб тым, як праходзіў той самы першы абласны злёт велатурыстаў. Гэта было вельмі маштабнае мерапрыемства: на працягу трох дзён больш за 150 удзельнікаў, што ўваходзілі ў 16 каманд (у тым ліку дзве глускія каманды) з 10 раёнаў вобласці, спаборнічалі за званне лепшых велатурыстаў. Лагер размяшчаўся на беразе ракі Пціч, ва ўрочышчы Лысуха.

Мяркуючы па матэрыяле, надрукаваным у раёнцы, праграма злёту была разнастайнай: фігурнае ваджэнне веласіпеда (спаборнічалі ў конкурсе нават дарослыя — трэнеры каманд), велакрос з пераадоленнем прыродных перашкод, пытанні па правілах дарожнага руху, конкурс турыстычных песень, веларалі на 23 кіламетры. У кожным з гэтых этапаў былі свае асаблівасці і, як кажуць, разынка. Напрыклад, падчас велакросу кожная каманда павінна была пераадолець кладку цераз балота (сапраўднае!), праходзячы па прыпаднятых над зямлёй жэрдках, з веласіпедамі на плячах. “Пасля гэтага каманда выходзіла да навясной пераправы, дзе кожнаму, прывязаўшыся карабінам да нацягнутых над вадой вяровак, неабходна было пераправіцца на другі бераг рэчкі. Такім чынам перапраўлялі і веласіпеды”, — так пісаў пра гэты этап злёту на старонках газеты тагачасны дырэктар раённага Дома піянераў і школьнікаў Ігар Кірын. Альбо вось веларалі, падчас якога школьнікі ехалі не па трасе, а пераадольвалі розныя няпростыя перашкоды: “удзельнікам прадстаяла два разы перасякаць водную перашкоду: адзін раз пераплыць раку на плату, другі раз — перайсці ўброд”.

Навясная пераправа
Каманда Клятнянскай сярэдняй школы

Па выніках спаборніцтваў першае месца ў абласным злёце юных велатурыстаў заняла першая каманда велатурыстаў Глускага раённага Дома піянераў і школьнікаў. Яно ж і зразумела: на той час турыстычным гуртком, дзе займаліся глускія школьнікі, прыхільнікі вандраваць на веласіпедах, кіраваў заўзяты велатурыст Уладзімір Апанасавіч Тупіца, які перадаў сваё захапленне гэтым відам актыўнага адпачынку не аднаму пакаленню мясцовых хлопчыкаў і дзяўчынак.

Вольга ЯНУШЭЎСКАЯ

Фота Ігара Кірына

Последние новости

АПК

Корманарыхтоўка — адказны этап

12 мая 2025
Читать новость
Общество

Статистический обзор ко Дню семьи

12 мая 2025
Читать новость
Власть

Активизироваться в экономике. Лукашенко о главной задаче в сотрудничестве с Вьетнамом

12 мая 2025
Читать новость
Происшествия

В деревне Городок сгорел жилой дом

12 мая 2025
Читать новость
Актуально

Не станьте жертвой телефонных мошенников

12 мая 2025
Читать новость
Власть

День Победы в двух столицах, откровенные заявления, марафон встреч и музей народных достижений. Итоги недели Президента

12 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем