Темы

У Глускім раёне выбраны дэлегаты на Усебеларускі народны сход

У Глускім раёне выбраны дэлегаты на Усебеларускі народны сход

Шосты Усебеларускі народны сход адбудзецца 11 — 12 лютага 2021 года, такая дата яго правядзення вызначана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня бягучага года № 492 “Аб скліканні шостага Усебеларускага народнага сходу”. Ад Магілёўскай вобласці ў ім прымуць удзел 310 чалавек, з іх не менш як 70 працэнтаў выбіраюцца на сесіях раённых і гарадскіх Саветаў дэпутатаў з ліку дэпутацкага корпуса ўсіх узроўняў. Норма прадстаўніцтва ўдзельнікаў  шостага Усебеларускага сходу ад раёнаў вызначалася прапарцыянальна колькасці дарослага насельніцтва, для Глускага раёна гэта чатыры асноўныя ўдзельнікі і адзін рэзервовы.

На гэтым тыдні ў панядзелак, 28 снежня, прайшло сумеснае пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў і раённага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні шостага Усебеларускага сходу. На пасяджэнні быў сфарміраваны спіс кандыдатур для ўдзелу ва Усебеларускім народным сходзе, а пытанне іх выбрання разгледжана 29 снежня падчас 42-й чарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў.

Ад Глускага раёна на шосты Усебеларускі народны сход было прапанавана дэлегаваць Вячаслава Асташэвіча, старшыню раённага Савета дэпутатаў, дэпутата Глускага раённага Савета дэпутатаў 28 склікання па Глускай выбарчай акрузе № 4, Генадзя Ліпскага, кіраўніка ДА “Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый”, дэпутата Глускага раённага Савета дэпутатаў 28 склікання па Глускай выбарчай акрузе № 2, Вольгу Каранькову, начальніка ЦБП № 615 у Глуску рэгіянальнай дырэкцыі па Магілёўскай вобласці ААТ “Белаграпрамбанк”, дэпутата Глускага раённага Савета дэпутатаў 28 склікання па Глускай выбарчай акрузе № 7, Андрэя Камінскага, начальніка аддзела кадраў Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС, дэпутата Глускага раённага Савета дэпутатаў 28 склікання па Глускай выбарчай акрузе № 15, рэзервовы ўдзельнік — Святлана Лісіца, начальнік аддзела па адукацыі, спорце і турызме Глускага райвыканкама, дэпутат Глускага раённага Савета дэпутатаў 28 склікання па Глускай выбарчай акрузе № 6. Усе названыя кандыдаты былі аднагалосна зацверджаны ў якасці ўдзельнікаў шостага Усебеларускага народнага сходу ад Глускага раёна.

Последние новости

Власть

Депутаты обсудили ряд вопросов на внеочередной сессии областного Совета депутатов

28 октября 2026
Читать новость
Общество

Закрытие трудового семестра-2026 прошло в Глуске

28 октября 2026
Читать новость
Год белорусской женщины

К Году белорусской женщины в детском саду № 4 Глуска организовали выставку талантов

28 октября 2026
Читать новость
Власть

«Главное — женщина». Лукашенко поручил МВД разработать законопроект «Об амнистии»

28 октября 2026
Читать новость
Общество

Наши люди. Инженер-электрик ОАО «Глусский-АГРО» Вячеслав Дедюля

28 октября 2026
Читать новость
Общество

Молодежь Глусчины подключилась к республиканской акции «Восстановление святынь Беларуси»

27 октября 2026
Читать новость