Темы

Ёсць праблема. Ямы ў двары — не лепшы набытак

Ёсць праблема. Ямы ў двары — не лепшы набытак

 

Роўна выразаны ў асфальце прамавугольнік і складзеныя на клумбе кавалкі дарожнага пакрыцця і бардзюрны камень жыльцы дома № 19 па вуліцы Кірава назіраюць у сваім двары з канца мінулага года. Спачатку жыльцы чакалі, што вось-вось гэтую яму засыплюць і ўсё стане, як і было, роўна, гладка і бяспечна. А потым патэлефанавалі ў рэдакцыю: памажыце вярнуць належны парадак, паўплывайце на тых, хто пачаў работу, ды не завяршыў яе, не давёў да канца. Падказалі і арганізацыю, якая тут працавала.

Карэспандэнт рэдакцыі пабывала на месцы, паглядзела, сфатаграфавала. Так, жыльцы маюць рацыю, выказваючы свой непакой: яма хоць і збоку, але ўсё ж на дарозе, хай і не надта глыбокая, але калі кола машыны трапіць ці хто ступіць туды цёмначы (да таго ж яму снегам зацерушыла), то мала не будзе.

Каб атрымаць афіцыйны каментарый, рэдакцыя звярнулася ў аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама. Там патлумачылі, што і сапраўды напрыканцы мінулага года ў двары дома № 19 у сувязі з узнікшай аварыйнай сітуацыяй працавалі спецыялісты раёна электрасектак, для ўхілення непаладак і давялося выкапаць яму. Засыпалі яе толькі часткова, а поўнае ўзнаўленне асфальту плануюць правесці, калі для таго будуць спрыяльныя ўмовы надвор’я: у мароз якасна гэтага зрабіць не атрымаецца.

Тут мусім пагадзіцца: замерзлымі камякамі зямлі яму добра не засыплеш, тым больш пад асфальт, таму энергетыкі таксама быццам бы маюць рацыю. Але ж і жыльцоў зразумець можна: яма ў двары не лепшы набытак.

P.S. А вось гэта правільны кампраміс, бо бяспека важней за прыгажосць. Калі карэспандэнт прыйшла ў двор дома № 19 на другі дзень, то ямы там ужо не было, яе засыпалі пяском (на здымку). Не варта непакоіцца жыльцам і наконт клумбы, адтуль усё непатрэ-бнае забяруць, дарожнае пакрыццё адновяць, як і абяцалі, пры спрыяльных умовах надвор’я.

Дрэнна, што часам у людзей да розных службаў узнікаюць небе-спадстаўныя прэтэнзіі. Але добра, што яны ўсё ж вырашаюцца. Няхай сабе і з дапамогай трэцяга боку, у гэтым выпадку — рэдакцыі.

Т. ЛУГАВАЯ

Фота аўтара

Последние новости

Власть

Лукашенко подписал закон о риелторской деятельности

13 мая 2025
Читать новость
Происшествия

В Мозырском районе на реке Припять в автомобиле утонул рыбак, его товарищ сумел выбраться

13 мая 2025
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

День нашей Победы. Как глусчане праздновали 9 мая

13 мая 2025
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Сказать спасибо за мирное небо. Поздравления принимал Евгений Тимофеевич Шилов

13 мая 2025
Читать новость
Образование

На финишной прямой. Когда пройдут «последние звонки» и выпускные?

13 мая 2025
Читать новость
АПК

На полях Глусского района

13 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем