Темы

Будзем разам! У Дзень народнага адзінства жыхароў Глушчыны запрашаюць на велапрабег і канцэрт

Будзем разам! У Дзень народнага адзінства жыхароў Глушчыны запрашаюць на велапрабег і канцэрт

Велапрабег, прысвечаны Дню народнага адзінства, адбудзецца ў Глуску 17 верасня ў 10:30. Усіх жадаючых, прафесіяналаў і аматараў веласпорту, актыўнага адпачынку, здаровага ладу жыцця, людзей розных прафесій і заняткаў, разам з сем’ямі, сябрамі, калегамі ці паасобку запрашаюць да ўдзелу раённае аб’яднанне прафсаюзаў і раённая арганізацыя БРСМ. Арганізатары спартыўна-масавага мерапрыемства падрыхтавалі сувеніры, абяцаюць, што будзе вельмі цікава, пазнавальна і весела, разлічваюць на выдатнае надвор’е, вялікую колькасць удзельнікаў, іх пазітыўны настрой, вытрымку, а яшчэ — адпаведны святу знешні выгляд, наяўнасць дзяржаўнай сімволікі.

Агульны збор удзельнікаў мерапрыемства — у 10 гадзін на бульвары Грахоўскага. Адсюль велапрабег стартуе, у яго маршруце ёсць прыпынак — помнік “Воінская Слава”, да якога будуць ускладзены кветкі.

У гэты ж дзень усіх ахвотных запрашаюць на канцэрт “Квітней, родная Беларусь!”, ён адбудзецца ў 12 гадзін у Цэнтры культуры і вольнага часу “Арыён”. Мерапрыемствы, прысвечаныя Дню народнага адзінства, па словах іх арганізатараў, закліканы згуртаваць, аб’яднаць самых розных людзей, нагадаць, як важна помніць сваё мінулае, жыць у міры, дружбе і згодзе.

Последние новости

Общество

Пераможны май. Праз 25 год пасля вайны

27 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Узнали, как наши подписчики используют нейросети и насколько им доверяют

26 сентября 2026
Читать новость
Общество

Как лесоводы Глусчины отметили свой профессиональный праздник

26 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Молодым специалистам на заметку

26 сентября 2026
Читать новость
Общество

Орденом Матери награждены 239 жительниц всех областей и Минска

25 сентября 2026
Читать новость
Образование

Ко Дню народного единства в Глуске прошла интеллектуальная игра «Знаем Беларусь»

25 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем