Темы

На палях раёна

На палях раёна

На гэтым тыдні надвор’е не надта спрыяе палявым работам, як уборачнай, так і касавіцы, і ўсё ж мясцовыя аграрыі стараюцца выкарыстаць любы зручны момант.

Зерневыя і зернебабовыя культуры ў Глускім раёне ўбраны з плошчы 1691 гектар, што адпавядае 18 працэнтам. Першай з каласавых культур сельгаспрадпрыемствы ўбіраюць азімы ячмень, яго намалочана 3038 тон, сярэднераённая ўраджайнасць 18 цэнтнераў з гектара, саамы высокі паказчык, 20,6 ц/га, мае “Глускі-АГРА”. Азімы ячмень трэба ўбраць з плошчы 2387 гектараў, фактычна ўбраная плошча складае 71 працэнт.

Уборка азімага рапсу ўжозавершана: з 800 гектараў намалацілі 1640 тон масланасення пры сярэдняй ураджайнасці 20,5 цэнтнера з гектара, для параўнання заўважым, што летась у раёне азімага рапсу намалочвалі па 17 цэнтнераў на круг. У сярэднім па краіне гэты паказчык 24,6 ц/га (плюс 2,5 да леташняга ўзроўню), ураджайнасць рапсу па Магілёўскай вобласці — 16,7 ц/га.

Цяпер аграрыі прыступілі да ўзворвання глебы пад сяўбу азімага рапсу ўраджаю 2027 года. Планавая плошча на той год застаецца такой, як і сяголета, 800 гектараў, узарана ўжо амаль 200 гектараў, завяршыць узворванне глебы патрэбна да 10 жніўня, гэта дата вызначана як пачатак азімай сяўбы алейнай культуры.

Прадаўжаецца нарыхтоўка кармоў: другім укосам шматгадовыя травы скошаны на плошчы 2452 гектары,  гэта 65 працэнтаў да плану, бліжэй за ўсіх да завяршэння касавіцы ў “Глускім-АГРА”, дзе працэнт выканання работ — 82. Убраны скошаныя травы з плошчы 2143 гектары, гэта 87 працэнтаў ад скошанага.

Сена ў раёне назапашана каля 2 тысяч тон (29 працэнтаў да задання), сенажу маецца 50 800 тон (57 працэнтаў), сіласу — 330 тон. Па раёне на ўмоўную галаву нарыхтавана 12,91 цэнтнера кармавых адзінак, гэта крыху меней, як было летась (-0,3); самая значная прыбаўка да мінулагодняга паказчыка (+4,8) і адзін з лепшых паказчыкаў сяголета — у эксперыментальнай базе “Глуск”, тут  задзел па кармах перавышае 16 ц к. адз.

Т. ЛУГАВАЯ

Інфармацыя падрыхтавана па даных упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Глускага райвыканкама на 23 ліпеня

Последние новости

Актуально

Школьные автобусы под контролем: ГАИ проверит перевозку детей

9 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Безопасность детей на дорогах: ГАИ усиливает контроль

9 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Александр Лукашенко: все районы в Беларуси по уровню развития должны стать не хуже Шкловского

9 ноября 2026
Читать новость
Здоровье

Полезная сладость?

9 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Беларусбанк напоминает: до 12 ноября необходимо привести благотворительные счета на медицинскую помощь в соответствие с новыми требованиями

9 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Трудами и молитвами

8 ноября 2026
Читать новость