Темы

У Беларусі не плануецца змяняць узроставыя рамкі для надбаўкі да пенсіі за даўгалецце

У Беларусі не плануецца змяняць узроставыя рамкі для надбаўкі да пенсіі за даўгалецце. Аб гэтым паведаміў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валерый Кавалькоў на анлайн-канферэнцыі, якая прайшла на сайце ведамства.

З 2012 года да пенсій пастаянна пражываючых у Беларусі непрацуючых пенсіянераў ва ўзросце старэйшым за 75 гадоў, якія знаходзяцца на ўліку ў органах па працы, занятасці і сацабароне, устаноўлены штомесячныя даплаты: для людзей ва ўзросце ад 75 да 80 гадоў памер даплаты складае 75 працэнтаў мінімальнага памеру пенсіі па ўзросце, пасля дасягнення 80 гадоў памер гэтай даплаты павялічваецца да 100 працэнтаў мінімальнага памеру пенсіі па ўзросце.

«У існуючай дэмаграфічнай сітуацыі, калі пенсійная нагрузка на эканамічна актыўнае насельніцтва расце, пашыраць кола атрымальнікаў узроставых даплат да пенсій не плануецца», — адзначыў Валерый Кавалькоў.

Што датычыцца павелічэння памераў даплат, то яны пераразлічваюцца ў сувязі з ростам бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, растлумачыў намеснік міністра. У бягучым годзе даплаты павышаліся ў лютым, красавіку (з даплатай за сакавік), маі і жніўні. Так, са жніўня памеры даплат складаюць Br33 для людзей ва ўзросце 75-79 гадоў і Br44 — ва ўзросце 80 гадоў і старэйшым.

Последние новости

Власть

Лукашенко дал интервью французскому журналу Le Point

17 ноября 2026
Читать новость
Общество

По факту. Где ребенку лучше: в плохой, но родной семье или в хороших условиях неродного дома

17 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вакцинация против гриппа

17 ноября 2026
Читать новость
Здоровье

Витамин D: осенний дефицит и способы восполнения

17 ноября 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Тепло, но похолодает. Прогноз погоды на 18—22 ноября

17 ноября 2026
Читать новость
Общество

В Могилёвском районе задержан пьяный бесправный водитель

17 ноября 2026
Читать новость