Темы

У КДК створаны тэлефонныя лініі для абітурыентаў па пытаннях уступнай кампаніі

У Камітэце дзяржаўнага кантролю створаны тэлефонныя лініі для абітурыентаў па пытаннях уступнай кампаніі, паведаміў журналістам кіраўнік рабочай групы дзяржаўнай камісіі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў, начальнік галоўнага ўпраўлення кантролю бюджэтна-фінансавай сферы КДК Аляксандр Курлыпа.

Аляксандр Курлыпа адзначыў, што для аператыўнага рэагавання на звароты выпускнікоў і іх бацькоў па пытаннях уступных іспытаў на базе Камітэта дзяржаўнага кантролю на абласным і рэспубліканскім узроўнях працуюць тэлефоны гарачай лініі, ажыццяўляецца асабісты прыём грамадзян. Тэлефон гарачай лініі рабочай групы дзяржкамісіі ў Мінску — 8017 327 66 80.

Усяго ў камісіях па кантролі за ходам правядзення ўступных іспытаў ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў Беларусі задзейнічаны больш за 200 супрацоўнікаў КДК. У рэгіёнах для гэтага створана 6 абласных камісій на чале са старшынямі КДК абласцей, а таксама 61 кантрольная камісія ў навучальных установах. Акрамя таго, 33 кантрольныя камісіі створаны ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Мінска. Каардынуе дзейнасць абласных камісій і камісій па кантролі ў ВНУ і ССНУ Мінска рабочая група дзяржкамісіі. Яе штаб-кватэра размешчана ў сталіцы, у Камітэце дзяржаўнага кантролю.

Аляксандр Курлыпа адзначыў, што алгарытм сумеснай работы па кантролі за правядзеннем уступнай кампаніі дае магчымасць быць упэўненымі ў тым, што ўсім абітурыентам ва ўсіх установах адукацыі будуць прадастаўлены роўныя магчымасці пры паступленні.

13 чэрвеня ў Беларусі праходзіла цэнтралізаванае тэсціраванне па беларускай мове — гэта першы іспыт з шэрага прадметаў ЦТ, якія прапанавана здаць абітурыентам для паступлення ва ўстановы вышэйшай адукацыі Беларусі. Для тых, хто па аб’ектыўных абставінах не змог ва ўстаноўленыя тэрміны прайсці ЦТ па адным вучэбным прадмеце, вызначаны рэзервовы дзень — 5 ліпеня.

Последние новости

Власть

Лукашенко дал интервью французскому журналу Le Point

17 ноября 2026
Читать новость
Общество

По факту. Где ребенку лучше: в плохой, но родной семье или в хороших условиях неродного дома

17 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вакцинация против гриппа

17 ноября 2026
Читать новость
Здоровье

Витамин D: осенний дефицит и способы восполнения

17 ноября 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Тепло, но похолодает. Прогноз погоды на 18—22 ноября

17 ноября 2026
Читать новость
Общество

В Могилёвском районе задержан пьяный бесправный водитель

17 ноября 2026
Читать новость