Темы

Дзіцячы сацыяльны пансіянат “Веснава” наведалі валанцёры з Бабруйска

Дзіцячы сацыяльны пансіянат “Веснава” наведалі валанцёры з Бабруйска

Першага чэрвеня, у Міжнародны дзень абароны дзяцей, дзіцячы сацыяльны пансіянат “Веснава” наведалі валанцёры з Бабруйска. У аддзяленне суправаджаемага пражывання яны прывезлі рэчы для асабістай гігіены, чайнікі, інвентар для працы, дэталі для мэблі, прылады для заняткаў у гуртках, веласіпед, іншыя рэчы і нават піцу з сапраўднага сушы-бара.

Зачынальнікі гэтай добрай справы Аліна і Кацярына расказалі, што з веснаўскім пансіянатам яны сябруюць ужо каля сямі гадоў. Робяць гэта па ўласнай ініцыятыве і з дапамогай сваіх сяброў. “Мы стараемся, каб нашы знаёмыя не проста штосьці перадавалі, а і самі прыязджалі сюды, — расказалі дзяўчаты. — З аднаго боку, яны будуць бачыць, куды канкрэтна ідзе іх дапамога, а з другога — дзецям, што тут жывуць, вельмі патрэбны зносіны з іншымі людзьмі, яны любяць паабдымацца, патрымаць за руку, расказваюць пра сябе, паказваюць граматы і медалі. А потым мы разам п’ём чай, атрымліваюцца сапраўдныя госці, дзецям гэта вельмі падабаецца”.

Дзяржава забяспечвае пансіянат усім неабходным, адзначыла загадчыца аддзялення суправаджаемага пражывання Ірына Грышына, але ёсць пэўныя рэчы, якіх можа не хапаць, якія ламаюцца, зношваюцца хутчэй і патрабуюць замены, тыя ж дэталі мэблі, таму дапамога валанцёраў якраз дарэчы.

Старшыня Глускага раённага Савета дэпутатаў Раман Тычына, які таксама прыехаў у пансіянат, адзначыў, што такая актыўная грамадзянская пазіцыя валанцёраў заслугоўвае павагі, і падзякаваў ім за дапамогу.

Т. ЛУГАВАЯ, фота аўтара

Последние новости

Происшествия

На пожаре в Шкловском районе погибла супружеская пара. Их маленького внука удалось спасти

9 июня 2026
Читать новость
Культура

Центральная библиотека Глуска по итогам областного конкурса краеведческих буклуков «Книга как искусство» награждена дипломом первой степени

9 июня 2026
Читать новость
Будь в курсе

Филлоксера виноградная — опасный вредитель

9 июня 2026
Читать новость
Будь в курсе

Зачем банкам нужна наша геолокация: о цифровом отпечатке устройства — просто и понятно

9 июня 2026
Читать новость
Здоровье

Из чего состоит жидкость для электронных сигарет?

9 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко высказался за внедрение высоких технологий в работу судов

9 июня 2026
Читать новость