Темы

Падзяка з нагоды свята

Падзяка з нагоды свята

У мінулую пятніцу, 30 чэрвеня, сваё прафесійнае свята адзначалі эканамісты. Так атрымліваецца, што нейкай асобнай арганізацыі, дзе працуюць толькі эканамісты, няма, але ў кожнай буйной установе абавязкова павінен быць такі спецыяліст. Ад таго, як ён спрацуе і наколькі рэальныя планы ён прапіша на паперы, у многім залежыць, ці будуць яны выкананы на справе. Работа ў людзей гэтай прафесіі, на іх асабістую думку, цікавая, а на думку іх кіраўнікоў — вельмі важная, і калі яны робяць яе граматна і адказна, то заслугоўваюць падзякі і нават узнагарод.

З нагоды свята падзячнымі лістамі Глускага райвыканкама адзначаны Марыя Гапановіч, галоўны эканаміст раённага спажывецкага таварыства, Вера Лясун, галоўны эканаміст адкрытага акцыянернага таварыства “Глуская Зара”, і Галіна Мазалеўская, галоўны эканаміст раённага аддзела адукацыі, спорту і турызму. За шматгадовую добрасумленную працу вялікую падзяку ім выказала першы намеснік старшыні райвыканкама Алена Булатоўская, яна ж уручыла ўзнагароды і кветкі Марыі Гапановіч і Галіне Мазалеўскай, а Вера Лясун атрымае іх непасрэдна на рабочым месцы.

Аксана ВАСІЛЕЎСКАЯ

Фота аўтара

Последние новости

Актуально

На «Славянском базаре в Витебске» открылся «Кукольный квартал»

16 июля 2026
Читать новость
Культура

В этот летний день совет ветеранов посетил пешеходную экскурсию по исторической части поселка «Глуск— город на Птичи»

16 июля 2026
Читать новость
Актуально

Удзельнік I УНС слесар Аляксандр Галаўнёў: «Час быў такі цяжкі, што здавалася парою: прасвету няма»

16 июля 2026
Читать новость
Власть

Молочные реки, узбекские «берега» и образцовый агросервис. Главное о работе Лукашенко в регионах

15 июля 2026
Читать новость
Здоровье

Мифы о прививках

15 июля 2026
Читать новость
Актуально

У дзіцячым пансіянаце “Веснава” адбыўся конкурс «Год беларускай жанчыны”

15 июля 2026
Читать новость