Темы

Пра смецце, градкі і дарогу рэспубліканскага значэння

Пра смецце, градкі і дарогу рэспубліканскага значэння

Дзіўная рэч гэта смецце. Калі паслухаеш людзей — ніхто яго не кідае, усе за сабой прыбіраюць, калі паглядзіш пад ногі — то чаго там толькі няма: ідзеш па вуліцы — акуркі, пустыя пачкі ад цыгарэт, паперкі з-пад марожанага, чыпсаў, звернеш з дарогі — часцей трапляюцца пляшкі з-пад алкаголю, розная пластыкавая тара.

Тыдні два таму невялікі дэсант у складзе начальніка раённай землеўпарадкавальнай службы Вячаслава Асташэвіча і прадстаўніка рэдакцыі збочыў з дарогі і накіраваўся на ўчасткі, што насупраць мікрараёна “сем вятроў”. Пара стаяла такая, што большасць з іх ужо была засеяна або падрыхтавана пад пасадку агародніны. Самі ўчасткі, грэх казаць, у большасці сваёй чыстыя і дагледжаныя, а вось паблізу — тыя самыя славутыя пластыкавыя бутэлькі, прычым у вялікай колькасці, рэшткі старой цалафанавай плёнкі, трапляліся і шкляныя пляшкі, а ў адным месцы мы ўгледзелі папяровыя канверцікі з-пад насення морквы — бачна, што з гэтага года, бо добра захаваліся, не размоклі нават. Пытаемся ў жанчын, што шчыравалі на сваіх градках, маўляў, адкуль смецце. Адказ прадказальны: яны за сабой усё прыбіраюць, а панакідвалі гэта нядобрасумленныя людзі. Праўда, пагадзіліся з тым, што ніхто чужы сюды не прыйшоў, значыць, смецце пакінулі свае, тыя, хто садзіць грады.

— Такія ўчасткі для землекарыстання, — тлумачыць Вячаслаў Асташэвіч, — выдзяляюцца на год, і кожны раз мы размаўляем з гаспадарамі, расказваем пра неабходнасць падтрымліваць чысціню і парадак. Гэта патрэбна рабіць усім і заўсёды, а тут тым больш, бо гэтыя надзелы размешчаны недалёка ад трасы рэспубліканскага значэння. Тлумачым і тое, што на такіх участках нельга садзіць кусты і дрэвы, не рэкамендуем рабіць там парнікі і цяплічкі: зробленыя з падручных матэрыялаў, ды яшчэ і бачныя адусюль, яны ніяк не ўпрыгожваюць пейзаж. Зразумела, што такія патрабаванні значна абмяжоўваюць гаспадарчы манеўр, але парадак ёсць парадак — гэта ж не свой агарод. Дый там трэба гаспадарыць з аглядкай на суседзяў, каб ім не перашкодзіць.

Што да смецця, то, паколькі вінаватых мы не знайшлі, яго прыбраў “Жылкамгас” (адцягнуў ад іншых работ людскія сілы і матэрыяльныя рэсурсы). Што да ўчасткаў на гэтым полі, то яны, па словах Вячаслава Асташэвіча, у наступным годзе будуць аднесены далей на поле, далей ад дарогі, а значыць, і ад дамоў. І размяркуюць іх жадаючым так, каб не было цераспалосіцы.

Т. ЛУГАВАЯ

Фота аўтара

Последние новости

Общество

Глуск: 1396—2026. Не глуш, а цэнтр Палесся

20 апреля 2026
Читать новость
Общество

В Минске встретились ветераны Военно-морского флота из всех регионов Беларуси

20 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Победу приближали как могли

18 апреля 2026
Читать новость
Образование

В Глуске управление по труду провело очередную ярмарку вакансий

18 апреля 2026
Читать новость
Общество

Глусчане на республиканском субботнике. Фоторепортаж

18 апреля 2026
Читать новость
Власть

Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв на субботнике работал на животноводческом объекте в ОАО «Турино-агро»

18 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем