Темы

Працаўнік ААТ “Глускае РАПТЗ” Юрый Кажаронак атрымаў Падзяку за работу на жніве

Працаўнік ААТ “Глускае РАПТЗ” Юрый Кажаронак атрымаў Падзяку за работу на жніве

За добрасумленную працу на ўборцы ўраджаю Падзяку Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў атрымаў працаўнік ААТ “Глускае РАПТЗ” Юрый Кажаронак

Аднаго з перадавікоў жніва з узнагародай павіншаваў першы намеснік старшыні райвыканкама — начальнік упраўлення  па сельскай гаспадарцы і харчаванні Юрый Дымша. Пры гэтым падкрэсліў, што ўзнагарода механізатарам цалкам заслужаная, нават пры тым, што запаветнай тысячы тон дасягнуць не ўдалося. Старанных працаўнікоў у гаспадарках шмат, адзначыў Юрый Аляксеевіч, на нашых землях нават невысокі ўраджай даецца нялёгкай працай. Ён пажадаў Юрыю Кажаронку, а ў яго асобе ўсім камбайнерам, аратым, вадзіцелям поспехаў у працы, моцнага здароўя і добрага настрою. 

Хлебаробаў за іх старанне падтрымліваюць прафсаюзы. Падзякі Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў за добрасумленную працу на ўборцы ўраджаю зерневых культур — 2024 таксама атрымалі Уладзімір Прыгара, вадзіцель эксперыментальнай базы “Глуск”, і Уладзімір Няборскі, вадзіцель “Турыно-агра”. Узнагароды і грашовыя прэміі з добрымі пажаданнямі ім уручылі старшыня абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Пятровіч і выконваючая абавязкі старшыні Глускага РК прафсаюза АПК Любоў Грыц.

Уборка зерневых і зернебабовых культур у раёне завершана. Глускія аграрыі цягам сяголетняга жніва сабралі амаль 12 тысяч тон збожжа. Цяпер галоўны клопат хлебаробаў — сяўба. Азімага рапсу на алейнае семя пасеялі 476 гектараў, гэта 119 працэнтаў да таго, што планавалася, найбольшую плошчу гэта культура займае ў эксбазе “Глуск” — 117 га. Зараз гаспадаркі прыступілі да сяўбы  азімых жыта і свірэпіцы на зялёную масу, гэта кулісныя (ахоўныя) пасевы, пад іх адведзена 900 гектараў (пароўну абедзвюх культур). Прадаўжаецца ўзворванне глебы пад сяўбу азімых на зерне і зялёны корм, заарана  1412 гектараў з 7500 планавых, больш за 300 гектараў глебы падрыхтавана пад сяўбу. Такія лічбы, згодна з інфармацыяй упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні, былі на 22 жніўня.

 Т. ЛУКАШЭВІЧ

Фота Г. АЎТУХОВАЙ

Последние новости

Будь в курсе

Что такое онкомаркеры и зачем они нужны

20 сентября 2026
Читать новость
Общество

С любовью к лесу. Накануне Дня работников леса пообщались с лесничим Кировского лесничества Владимиром Лутовиновым

20 сентября 2026
Читать новость
Власть

С Днем работников леса! Поздравляет руководство района

20 сентября 2026
Читать новость
Общество

Торжественное мероприятие, посвященное Дню работников леса, состоялось сегодня в Глуске

19 сентября 2026
Читать новость
Общество

Затрымка пенсій і паліва ў крэдыт: з якімі праблемамі глушчане звярталіся да дэпутата ў 1996 годзе

19 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Об эффективности установки АПИ

18 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем