Темы

Рамонт на трасе Р-55, дарога Бабруйск — Глуск — Любань — Гулевічы

Рамонт на трасе Р-55, дарога Бабруйск — Глуск — Любань — Гулевічы

У гэтым годзе аб’ёмы работ у працаўнікоў Глускай лінейнай дарожнай дыстанцыі № 733 Асіповіцкага ДЭУ № 73 выраслі ўдвая: патрэбна адрамантаваць больш за 12 кіламетраў участкаў дарог рэспубліканскага значэння. Рабіць патрэбна хутка, але не ва ўрон якасці, бо ад стану дарог непасрэдна залежыць бяспека дарожнага руху.

На трасе Р-55, дарога Бабруйск — Глуск — Любань — Гулевічы, на гэтым тыдні шчыравалі работнікі Глускай лінейнай дарожнай дыстанцыі № 733 Асіповіцкага ДЭУ № 73. На ўчастку паміж Падкалендай і Брадамі (пачынаючы з 53-га і на 55-ы кіламетр) мясцовыя дарожнікі ў панядзелак пачалі бягучы рамонт асфальта-бетоннага пакрыцця.

На ачышчаны стары асфальт для счэплівання наліваецца бітумная эмульсія, укладваецца асфальтабетонная сумесь, па якой ідуць каткі і ўшчыльняюць новае пакрыццё.   

— Гэта ўжо трэці ўчастак, які мы рамантуем на трасе Р-55, яго працягласць 1,6 кіламетра, — расказаў начальнік ЛДД-733 Віталь Караткевіч, калі мы з ім сустрэліся 20 мая на месцы, дзе вяліся работы. — З улікам таго, што таўшчыня новага пакрыцця складзе 4 сантыметры, тут будзе выкарыстана больш за 1200 тон асфальтабетону. На гэтым жа тыдні і на гэтай жа трасе, толькі крыху далей, за вёскай Брады, будзем рамантаваць яшчэ адзін участак, працягласцю 600 метраў.

З абодвума ўчасткамі дарожнікі ЛДД-733 павінны справіцца за тры дні, таму працаваць патрэбна хутка, але не ва ўрон якасці, з захаваннем бяспекі для людзей і тэхнікі і без спынення дарожнага руху (праезд транспарту па даволі ажыўленай трасе рэгулююць па рацыі). Кожны ведае сваю задачу і свой манеўр выконвае ўпэўнена. Мы ў гэтым пераканаліся, калі пабылі на месцы. МАЗы-дваццацітоннікі падвозяць асфальтабетонную сумесь (9 машын — Асіповіцкага ДЭУ-73, 6 —

з бабруйскіх арганізацый, ДЭУ-72 і Аўтапарка). Спецыяльную дарожную тэхніку выдзеліла ДБУ-16: асфальтаўкладчык і тры каткі. На прыцягнутай тэхніцы працуюць камандзіраваныя работнікі, але хапае справы і сваім, тлумачыць Віталь Караткевіч. На аб’екце задзейнічаны дзве машыны прыкрыцця, “газелі”, іх вадзіцелі — Іван Кошан і Аляксандр Глаз, таксама ў рабоце трактары з фрэзай і са шчоткай, на іх заняты Анатоль Кушаль і Юрый Змітровіч. Называе кіраўнік і вадзіцеляў МАЗаў Мікалая Голуба і Васіля Краўчанку, дарожных рабочых Сяргея Занько, Сяргея Патапенку, Дзмітрыя Атрошку, Андрэя Сікорскага. Тут жа знаходзіўся механік ЛДД Анатоль Сінькевіч, ну і, зразумела, сам кіраўнік, нашу гутарку ён спыняў, каб запісаць чарговы рэйс МАЗа, праверыць таўшчыню пакрыцця.

“Участкі, на якіх працуем, самыя праблемныя на гэтай трасе, для рамонту менавіта такія і выбіраюць падчас аглядаў дарог, — тлумачыць Віталь Караткевіч. — Работы хапае, аб’ёмы выраслі ўдвая: сяголета нашай ЛДД-733 патрэбна адрамантаваць больш за 12 кіламетраў участкаў дарог у параўнанні з леташнімі 6 кіламетрамі. Больш будзем працаваць — больш зробім, больш заробім, а ў канчатковым выніку павысім якасць дарог і бяспеку дарожнага руху. Гэта нашы галоўныя задачы”.

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Фота Г. АЎТУХОВАЙ

Последние новости

Власть

Лукашенко заслушал доклад госсекретаря Совета безопасности Вольфовича

9 сентября 2026
Читать новость
Общество

Воспитанники ЦКРОиР Глуска побывали на экологической тропе, расположенной на территории лесного питомника Глусского лесхоза

9 сентября 2026
Читать новость
Общество

В Глуске началось первенство района по волейболу

8 сентября 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Преимущественно без осадков. Прогноз погоды на 8—13 сентября

8 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко предложил компаниям Потанина более тесное сотрудничество с Беларусью

8 сентября 2026
Читать новость
Общество

День народного единства. Вспомним историю

8 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем