Темы

Рыхтуйце будынкі да свята! У Глускім раёне пройдзе агляд-конкурс на лепшае навагодняе афармленне сярод мясцовых прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў усіх формаў уласнасці

Рыхтуйце будынкі да свята! У Глускім раёне пройдзе агляд-конкурс на лепшае навагодняе афармленне сярод мясцовых прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў усіх формаў уласнасці

Праз навагодняе ўпрыгажэнне надаць аб’ектам сацыяльна-культурнага і вытворчага прызначэння раёна мастацкую выразнасць, актывізаваць работы па добраўпарадкаванні і належным утрыманні тэрыторый. Такія мэты ставіць раённы выканаўчы камітэт, арганізоўваючы штогадовы агляд-конкурс на лепшае навагодняе афармленне сярод мясцовых прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў усіх формаў уласнасці. Згодна з адпаведным распараджэннем упрыгажэнне адміністрацыйных будынкаў і тэрыторый патрэбна завяршыць да 10 снежня.

Асобным распараджэннем створана і камісія па падвядзенні вынікаў гэтага агляду-конкурсу, яе ўзначаліў намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Анцюшэня. Камісія будзе працаваць дзесяць дзён, пачынаючы з 20 снежня, 30 чысла вынікі конкурсу павінны быць падведзены. Пры вызначэнні пераможцаў будзе ўлічвацца арыгінальнасць ідэі, ілюмінацыя аб’ектаў, якасць выкананых работ і стан прылягаючых тэрыторый, тое, як прыдуманае і зробленае афармленне глядзіцца ў комплексе.

Пераможцы конкурсу будуць вызначацца асобна сярод аб’ектаў, размешчаных у Глуску, і сярод тых, што знаходзяцца ў сельскай мясцовасці. І ў той, і ў другой намінацыі прадугледжаны прэміі.

Як па мне, дык пастарацца трэба не для пахвалы і ўзнагароды, а для таго, каб наш гарадскі пасёлак і вясковыя вуліцы таксама выглядалі прыгожа, святочна, па-навагодняму радасна. Каб зімовым вечарам хацелася не сядзець на канапе, а прайсціся па вуліцах, паглядзець, палюбавацца, ацаніць хараство, узняць настрой. Зрэшты, так яно і бывае звычайна, сяголета таксама будзем спадзявацца на гэта.

Т. ЛУГАВАЯ

Последние новости

Общество

В Глуске прошло торжественное собрание коллектива Автопарка № 15. Фоторепортаж

24 октября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Белстат: за девять месяцев в Беларуси ввели 2,7 млн кв. м жилья

24 октября 2026
Читать новость
Будь в курсе

С 26 по 30 октября на территории Могилёвской области пройдет Неделя детской безопасности

24 октября 2026
Читать новость
Общество

В Глусском районе проходит акция «Дай лесу новае жыццё»

24 октября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Изменения в правилах застройки. В РУП «Стройтехнорм» рассказали, какие новации вводятся с 1 декабря

24 октября 2026
Читать новость
Общество

Глусский район. Дороги и транспорт

24 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем