Темы

У апошнюю пятніцу месяца згадваем сусветна вядомыя беларускія брэнды. Сёння — пра Мінскі аўтамабільны завод

У апошнюю пятніцу месяца згадваем сусветна вядомыя беларускія брэнды. Сёння — пра Мінскі аўтамабільны завод

Гісторыя МАЗа пачалася ў ваенным 1944-м, калі было вырашана наладзіць у вызваленым Мінску аўтазборачны завод. У ліку першых яго працаўнікоў былі партызаны. Галоўнага канструктара прыслалі з Яраслаўля, галоўны інжынер прыехаў з Масквы, галоўны тэхналог прыбыў з Урала.

Першыя пяць аўтамабіляў МАЗ-205 выпушчаны былі ў лістападзе 1947 года.

Легендай стаў МАЗ-500 — уласная распрацоўка Мінскага аўтазавода. Многія вузлы і дэталі гэтай машыны былі запатэнтаваны, а размяшчэнне кабіны над рухавіком стала сапраўдным прарывам ва ўсёй індустрыі.

Маз-500 быў адаптаваны пад любыя тыпы кузаваў (самазвалы, лесавозы, бартавыя грузавікі, бетонамяшалкі) і працаваў на ўсесаюзных будоўлях (БАМ, Краснаярская ГЭС і іншыя), а таксама на камуністычных будоўлях за мяжой.

Зараз беларускі МАЗ — гэта высакакласныя бартавыя аўтамабілі, цягачы, шасі, вядомыя далёка за межамі краіны. Грузавікі МАЗ можна ўбачыць на прэстыжных аўтагонках, дзе яны не раз узнімаліся на п’едэстал. З 1995 года Мінскі аўтамабільны завод выпускае пасажырскую тэхніку.

Последние новости

Будь в курсе

Всё про вакцинацию от гриппа. Рассказывает главный врач центральной районной больницы Ирина Петрова

10 октября 2026
Читать новость
Власть

С областным фестивалем-ярмаркой «Дожинки-2026» тружеников села поздравляет Анатолий Исаченко

10 октября 2026
Читать новость
Культура

В Глусской ДШИ организовали концерт для ветеранов школы, бабушек и дедушек учеников

9 октября 2026
Читать новость
Будь в курсе

8 тысяч рублей за неделю: разбираем главные ловушки кибермошенников

9 октября 2026
Читать новость
АПК

Сегодня побывали в «Глусском-АГРО» и посмотрели, как ведется уборка кукурузы на силос

9 октября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Огород осенью: копать или не копать?

9 октября 2026
Читать новость