Темы

У Дзень абаронцаў Айчыны

Святкаванне Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь пачалося ў Глускім раёне з ускладання кветак да помнікаў героям Вялікай Айчыннай вайны. Зранку на Алеі Славы сабраліся прадстаўнікі ўлады, працоўных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў, школьнікі. Старшыня раённага Савета дэпутатаў Андрэй Баброўнік і першы намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Гарбачэўскі  прынеслі кветкі да бюста двойчы Героя Савецкага Саюза Сцяпана Фёдаравіча Шутава. Яны, а таксама ўсе ўдзельнікі мерапрыемства ўшанавалі памяць абаронцаў Айчыны хвілінай маўчання.

Увесь дзень 23 лютага для мужчын і хлопчыкаў гучалі віншаванні ў працоўных калектывах, школах, дзіцячых садках. А вечарам жыхароў раёна на святочныя канцэрты запрасілі работнікі ўстаноў культуры.

І. ГРАМЫКА

Фота С. РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Актуально

Форель из Быхова

14 ноября 2026
Читать новость
Здоровье

Метеозависимость — реальная угроза или самовнушение?

14 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Районный этап VI республиканского правового турнира «Сила закона» прошел в Глуске

14 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Вплоть до конфискации

14 ноября 2026
Читать новость
Актуально

В Глусском районе сегодня чествовали работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности агропромышленного комплекса

13 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Акценты и итоги большого совещания с участием Президента

13 ноября 2026
Читать новость