Темы

У Глускім раёне аб’яўлены конкурс на лепшае навагодняе афармленне

Сёння ўжо восьмага снежня, і неўзабаве, не паспееш азірнуцца, — Новы год. Снег, што выпаў акурат да пачатку зімы, якраз стварыў адпаведны настрой, ды і самі людзі ўжо, не чакаючы канца месяца, ладзяць святочныя ўпрыгажэнні. Будынак райпо, напрыклад, зазіхацеў яркімі гірляндамі яшчэ ў апошніх чыслах лістапада. У крамах ужо з’явіліся навагоднія прыкметы: рознакаляровая мішура, папяровыя карункі, выявы Быка — сімвала года па ўсходнім календары… У школах і дзіцячых садках дзеці разам з настаўнікамі і выхавацелямі, а дома з бацькамі рыхтуюць ёлачныя цацкі ды сувеніры. У арганізацыях і на прадпрыемствах дарослыя людзі таксама абдумваюць і рыхтуюцца аздобіць навагоднімі ўпрыгажэннямі свае рабочыя месцы. Там-сям заўважаеш зіхатлівыя агеньчыкі ўжо і на вокнах дамоў і кватэр. Свята любяць і чакаюць усе, і малыя, і вялікія… На гэтым тыдні на бульвар Грахоўскага работнікі лясгаса прывязуць галоўную раённую ёлку, а пасля “Жылкамгас” будзе яе ўпрыгожваць.

Як і кожны год, у раёне аб’яўлены конкурс на лепшае навагодняе афармленне сярод прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў. Пры падвядзенні вынікаў камісія будзе ўлічваць арыгінальнасць ідэі, нестандартныя тэхнічныя рашэнні, якасць афармлення і некаторыя іншыя моманты.

Последние новости

Общество

В Глуске прошло торжественное собрание коллектива Автопарка № 15. Фоторепортаж

24 октября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Белстат: за девять месяцев в Беларуси ввели 2,7 млн кв. м жилья

24 октября 2026
Читать новость
Будь в курсе

С 26 по 30 октября на территории Могилёвской области пройдет Неделя детской безопасности

24 октября 2026
Читать новость
Общество

В Глусском районе проходит акция «Дай лесу новае жыццё»

24 октября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Изменения в правилах застройки. В РУП «Стройтехнорм» рассказали, какие новации вводятся с 1 декабря

24 октября 2026
Читать новость
Общество

Глусский район. Дороги и транспорт

24 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем