Темы

У Глуску весела і шумна адзначаць Масленіцу. Прыходзьце на свята 21 лютага

У Глуску весела і шумна адзначаць Масленіцу. Прыходзьце на свята 21 лютага

У Глуску весела і шумна адзначаць Масленіцу. Далучыцца да святкавання народнага гуляння запрашаюць у суботу 21 лютага.

Усіх, хто прыйдзе ў гэты дзень на бульвар Грахоўскага ў 11 раніцы, чакаюць тэатралізаваная канцэртная праграма, народныя гульні і песні, забавы для дзяцей і дарослых. Будуць і спартыўныя спаборніцтвы (таварыскі хакейны матч, перацягванне каната, гіравы спорт), і розыгрыш латарэі, кірмаш-продаж сувеніраў. Самыя дужыя і смелыя змогуць здабыць шчодры прыз на масленічным слупе. Правядуць раённы конкурс “Лепшы блін” сярод клубных устаноў раёна. Ну і як жа без духмяных, смачных, румяных блінцоў, гарачага чаю, іншых прысмак?

Кульмінацыя свята — спальванне масленічнага пудзіла. Любімая і сімвалічная традыцыя, якой набліжалі прыход вясны. Так што прыходзьце на свята! Паўдзельнічаць, паглядзець, пабалець за спартсменаў, адзначыць свята весела, шчодра, з добрым настроем.

Г. АЎТУХОВА

Последние новости

Культура

В кинотеатре «Москва» 31 октября пройдет памятный вечер к 90-летию кинорежиссера Виктора Турова

26 октября 2026
Читать новость
Общество

Сделано в Беларуси: от научной идеи до мирового рынка

26 октября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко видит обоюдное желание наполнить дружественные связи с Монголией практическим содержанием 

26 октября 2026
Читать новость
Будь в курсе

«Снежный снайпер» — новый сезон 2026–2027 стартует в декабре

26 октября 2026
Читать новость
Общество

Глусский Автопарк № 15: движение вперед

26 октября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Если есть техосмотр

25 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем