Темы

Праект «Гісторыя з фатаграфіяй». Слуп-капліца ў Глуску

Праект «Гісторыя з фатаграфіяй». Слуп-капліца ў Глуску

Гэты фотаздымак быў зроблены невядомым аўтарам у Глуску ў 1906 годзе. Яго ў сеціве знайшла наша зямлячка (і пастаянная чытачка) з Мурманска Таццяна Сакалоўская. Здымак мае гістарычную каштоўнасць, да таго ж ён яшчэ і вельмі цікавы. Вось на першым плане дарослыя і дзеці, якія спяшаюцца па сваіх справах, калі прыгледзецца, можна заўважыць даволі вялікую кучу камянёў, далей — дамы глушчан, касцёл. Таццяна звярнула ўвагу на незвычайную рэч, што ёсць на фотаздымку. За плотам аднаго з дамоў стаіць белая калона, на версе якой хутчэй за ўсё крыж. Прычым, як кажуць, простым вокам відаць, што гэтае збудаванне з архітэктурнага боку гледжання тут не павінна стаяць, яно лішняе, не ўпісваецца ў наваколле. Што ж гэта такое, чаму гаспадары пакінулі калону на сваім селішчы? Адказ тут можа быць толькі адзін: гэта збудаванне было вельмі каштоўнае для местачкоўцаў (прынамсі, на той час). Такія і падобныя на іх калоны, альбо, як іх яшчэ называюць, слупы-капліцы, з выявамі Хрыста або Дзевы Марыі ставілі звычайна на перакрыжаванні шляхоў (магчыма, раней забудова Глуска была іншая, і менавіта тут было перакрыжаванне вуліц) ці ў мясцінах, дзе, напрыклад, адбыліся значныя бітвы. Такія слупы і зараз можна сустрэць у розных кутках Беларусі. Акрамя таго, гэтая калона магла быць часовым алтаром: падчас эпідэміі, калі ў храме нельга было маліцца вялікай колькасці людзей, будавалі алтар на вуліцы. Канешне ж, потым слуп-алтар зносіць было нельга. Дарэчы, у Заходняй Еўропе пасля сканчэння эпідэмій у якасці ўдзячнасці Богу жыхары збіралі грошы і будавалі на цэнтральных плошчах сваіх гарадоў вялікія калоны, пакрытыя срэбрам або золатам і ўпрыгожаныя скульптурамі. Іх да нашых дзён называюць чумнымі слупамі.

Што іменна ўяўляе сабою слуп, што бачны на фотаздымку 1906 года, на жаль, зараз мы не даведаемся дакладна і можам толькі здагадвацца.  

В. ЯНУШЭЎСКАЯ 

Фота з адкрытых крыніц інтэрнэта

Последние новости

Общество

Ради будущих урожаев. Побывали на одном из объектов Глусской ПМК № 86 «Водстрой»

27 апреля 2026
Читать новость
Общество

Осторожно с дикими животными

26 апреля 2026
Читать новость
Образование

Теорию подкрепят практикой

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

Накануне 40-летия со дня чернобыльской трагедии по инициативе Глусского РОЧС возле памятника в Заелице высадили небольшую хвойную аллею

25 апреля 2026
Читать новость
Власть

Пример райцентра с развитой социальной инфраструктурой. Что Лукашенко показали в Петрикове

25 апреля 2026
Читать новость
Будь в курсе

Более 37 тыс. рублей налогов выплатила риелторская организация из Могилева за сокрытие выручки

25 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем