Темы

Аб выніках работы ў 2023 годзе. Чарговая, 67-я, сесія раённага Савета дэпутатаў адбылася ў Глуску

Аб выніках работы ў 2023 годзе. Чарговая, 67-я, сесія раённага Савета дэпутатаў адбылася ў Глуску

Чарговая, 67-я, сесія Глускага раённага Савета дэпутатаў адбылася 21 лютага. Сярод вынесеных на разгляд пытанняў — справаздача райвыканкама аб рабоце па сацыяльна-эканамічным развіцці раёна ў 2023 годзе і справаздача аб рабоце прэзідыума раённага Савета дэпутатаў у 2023 годзе. З дакладамі выступілі намеснік старшыні райвыканкама Людміла Васіленка (па першым пытанні) і намеснік старшыні раённага Савета дэпутатаў намеснік старшыні райвыканкама Анатоль Ласоцкі. Паколькі абедзве справаздачы напярэдадні былі надрукаваны ў раённай газеце, дакладчыкі абмежаваліся асноўнымі лічбамі і пасыламі.

Так, па выніках мінулага года Глускі раён выканаў 8 ключавых паказчыкаў і заданняў сацыяльна-эканамічнага развіцця з 14 даведзеных. Намінальная налічаная сярэднямесячная зарплата па раёне склала за год 1364 рублі (пры заданні 1342,7 рубля). На развіццё эканомікі і сацыяльнай сферы за кошт усіх крыніц фінансавання выкарыстана 25,7 мільёна інвестыцый у асноўны капітал (137,4 % пры заданні 125). Аб’ём будаўніча-мантажных работ склаў 11,8 мільёна рублёў. Уведзена ў эксплуатацыю 1733 кв. метры агульнай плошчы жылых дамоў (115,5 % да задання). На новыя створаныя рабочыя месцы за кошт стварэння новых прадпрыемстваў і вытворчасцей працаўладкавана 29 чалавек. Таксама выкананы паказчыкі рознічнага тавараабароту, росту экспарту паслуг і сукупных паступленняў даходаў у кансалідаваны бюджэт, заданне па энергазберажэнні. Разам з тым шэраг аб’ектыўных прычын у эканоміцы не дазволіў дасягнуць асобных прагнозных параметраў у поўным аб’ёме. Справаздачу райвыканкама раённы Савет дэпутатаў прыняў да ведама. Першачарговымі задачамі для раённага выканаўчага камітэта на 2024 год вызначаны выкананне даведзеных паказчыкаў і заданняў, павышэнне эфектыўнасці аграпрамысловага комплексу, прыцягненне інвестыцый у эканоміку, нарошчванне аб’ёмаў экспарту тавараў і паслуг, развіццё малога прадпрымальніцтва, фермерства і народных промыслаў, стварэнне новых рабочых месцаў за кошт стварэння новых прадпрыемстваў і вытворчасцей і іншыя крокі, якія забяспечаць стабільную работу ўсіх галін эканомікі, а насельніцтву дадуць магчымасць атрымліваць неабходныя адукацыйныя, медыцынскія, культурна-асветніцкія, фізкультурна-аздараўленчыя і іншыя паслугі, будуць спрыяць паляпшэнню дэмаграфічнай сітуацыі ў раёне.

Справаздачу раённага Савета сесія таксама зацвердзіла, а ў прынятым рашэнні запісана, што ў 2024 годзе работа над павышэннем узроўню і якасці абслугоўвання насельніцтва павінна быць прадоўжана, мясцовай уладзе патрэбна прымаць усе меры па вырашэнні сацыяльна значных праблем грамадзян, у тым ліку і з дапамогай органаў мясцовага самакіравання.

У рабоце сесіі прынялі ўдзел старшыня раённага выканаўчага камітэта Уладзімір Кніга, яго намеснікі, члены моладзевага парламенту пры раённым Савеце дэпутатаў. Звяртаючыся да прысутных, кіраўнік раёна адзначыў, што мінулы год быў няпростым, але, нягледзячы на гэта, ва ўсіх сферах жыццядзейнасці прыкметны прагрэс і пазітыўныя зрухі, прыстойна раён выглядае і ў маштабах вобласці. У гэтым — заслуга ўсіх арганізацый і прадпрыемстваў, усіх працоўных, ад кіраўніка да простых работнікаў. Між тым у наступіўшым годзе работы ўсім нам прыбаўляецца: мы працягваем будаваць і рамантаваць жыллё і дарогі, развіваць і падтрымліваць сацыяльную сферу, раён жыве і рухаецца наперад. Заканчваецца тэрмін паўнамоцтваў дэпутатаў раённага Савета 28-га склікання, гэта апошняя сесія ў такім складзе, і Уладзімір Кніга падзякаваў дзеючаму складу дэпутацкага корпусу за плённую работу, пажадаў і далей заставацца актыўнымі ў вытворчай дзейнасці і грамадскай рабоце. 

Анатоль Ласоцкі таксама падзякаваў дэпутатам за работу і актыўную жыццёвую пазіцыю, за тое, што своечасова прымалі неабходныя заканадаўчыя акты і такім чынам дапамагалі выканаўчай уладзе ў вырашэнні пастаўленых перад раёнам задач.

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Последние новости

Общество

В Глуске началось первенство района по волейболу

8 сентября 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Преимущественно без осадков. Прогноз погоды на 8—13 сентября

8 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко предложил компаниям Потанина более тесное сотрудничество с Беларусью

8 сентября 2026
Читать новость
Общество

День народного единства. Вспомним историю

8 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

11 сентября Могилёвским облисполкомом проведется горячая линия для молодых специалистов

8 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Первое рабочее место: что должен знать молодой специалист?

8 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем