Темы

Для павышанай дапамогі па беспрацоўі будзе дастаткова аднаго года страхавога стажу

Для назначэння павышанай дапамогі па беспрацоўі будзе дастаткова аднаго года страхавога стажу, паведамілі ў прэс-службе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Цяпер Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны распрацаваны і накіраваны ў Савет Міністраў праект указа «Аб дадатковых мерах па забеспячэнні сацыяльнай падтрымкі некаторых катэгорый беспрацоўных», якім прадугледжана дыферэнцыраванае павышэнне памеру дапамогі па беспрацоўі і стыпендый.

ФПБ у цесным узаемадзеянні з галіновымі прафсаюзамі і аб’яднаннямі прафсаюзаў выпрацавала і выклала Мінпрацы і сацабароны сваю пазіцыю па гэтым праекце. Па двух спрэчных пытаннях удалося дасягнуць згоды з сацыяльным партнёрам і праект указа быў адпаведным чынам дапрацаваны. У прыватнасці, ФПБ удалося змякчыць патрабаванні па наяўнасці страхавога стажу (тэрмін, на працягу якога выплачваліся ўзносы ў ФСАН). Першапачаткова праектам прадугледжвалася, што для назначэння дапамог па беспрацоўі ў павышаным памеры страхавы стаж павінен складаць не менш як два гады з апошніх трох. ФПБ дабілася зніжэння гэтага паказчыка да аднаго года з апошніх двух гадоў.

Дыферэнцыраванае павышэнне дапамогі азначае залежнасць памеру дапамогі па беспрацоўі ад прычын звальнення і дзейнасці страхавога стажу. Напрыклад, праектам указа прадугледжваецца, што звольнены па скарачэнні колькасці і штату работнік будзе атрымліваць дапамогу ў памеры 100 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ), для асоб, звольненых па іншых уважлівых прычынах, прадугледжаны іншы памер.

«Праект указа пакуль знаходзіцца ў рабоце, у яго яшчэ могуць быць унесены змяненні. ФПБ прадаўжае дабівацца максімальнага набліжэння да бюджэту пражытачнага мінімуму памеру дапамог і стыпендый па беспрацоўі для асоб, якія былі звольнены па ўважлівых прычынах, не звязаных са скарачэннем колькасці і штату работнікаў», — адзначылі ў прэс-службе.

Последние новости

Будь в курсе

Почему установка АПИ — это необходимость?

18 ноября 2026
Читать новость
АПК

Кому в Глуске вручили награды по случаю Дня работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности агропромышленного комплекса

18 ноября 2026
Читать новость
Будь в курсе

В Глусском РОВД напомнили правила настроек мобильного телефона

18 ноября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Есть вопрос по медицине? Пишите в чат-бот

18 ноября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко дал интервью французскому журналу Le Point

17 ноября 2026
Читать новость
Общество

По факту. Где ребенку лучше: в плохой, но родной семье или в хороших условиях неродного дома

17 ноября 2026
Читать новость