Темы

Мінімальная заработная плата ў ліпені склала Br239,48

Памер месячнай мінімальнай заработнай платы (МЗП) у ліпені бягучага года склаў Br239,48, паведамілі ў галоўным упраўленні працы і заработнай платы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

З 1 студзеня бягучага года месячная мінімальная заработная плата ўстаноўлена ўрадам у памеры Br2 млн 300 тыс. З улікам індэксацыі 5,4 працэнта памер МЗП у ліпені бягучага года склаў Br239,48 (у чэрвені гэты нарматыў складаў Br239,18 з улікам дэнамінацыі). Рост памеру мінімальнай заработнай платы ў ліпені ў параўнанні з чэрвенем абумоўлены павелічэннем нарматыву індэксацыі, растлумачылі спецыялісты. Так, у адпаведнасці з указам ад 28 студзеня 2006 года нумар 55 «Аб нарматыве індэксацыі грашовых даходаў насельніцтва з улікам інфляцыі» індэксуецца даход у межах нарматыву індэксацыі — 100 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, дзеючага на момант індэксацыі (з 1 жніўня бягучага года — Br175,50).

Мінімальная заработная плата (месячная і пагадзінная) — дзяржаўны мінімальны сацыяльны стандарт у галіне аплаты працы, які наймальнік абавязаны прымяняць у якасці ніжэйшай мяжы аплаты працы работнікаў за работу ў нармальных умовах на працягу нармальнай працягласці рабочага часу пры выкананні абавязкаў работніка, якія вынікаюць з заканадаўства, лакальных нарматыўных прававых актаў і працоўнага дагавора.

Калектыўным дагаворам (пагадненнем) можа быць устаноўлены іншы памер месячнай мінімальнай заработнай платы, але не ніжэйшы за МЗП, устаноўленую ў адпаведнасці з заканадаўствам. Работніку, у якога памер налічанай заработнай платы аказаўся ніжэйшы за ўстаноўленую МЗП (месячную і пагадзінную), наймальнік абавязаны правесці даплату да яе ўзроўню.

Памер месячнай мінімальнай заработнай платы ўстанаўліваецца Саветам Міністраў штогод з 1 студзеня. Месячная мінімальная заработная плата на працягу года падлягае індэксацыі ў парадку, прадугледжаным для індэксацыі даходаў, атрыманых з бюджэтных крыніц, у адпаведнасці з заканадаўствам аб індэксацыі даходаў насельніцтва з улікам інфляцыі.

Последние новости

Актуально

Сегодня состоялось заседание Глусского районного исполнительного комитета

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На жатве в ОАО «Экспериментальная база «Глуск» работают четыре девушки

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На гэтым тыдні гаспадаркі раёна прыступілі да ўборкі азімага рапсу

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Третий трудовой семестр

17 июля 2026
Читать новость
Власть

«Зеркало истории суверенной Беларуси». Александр Лукашенко о 35-летии фестиваля «Славянский базар в Витебске» 

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Профсоюзы благодарят участников кормозаготовки

17 июля 2026
Читать новость