Темы

Патрэбныя падарункі. Напярэдадні новага навучальнага года падарункі — рэчы, патрэбныя якраз для школы, — прымала прыёмная сям’я Вольгі Галаўковай

Патрэбныя падарункі. Напярэдадні новага навучальнага года падарункі — рэчы, патрэбныя якраз для школы, — прымала прыёмная сям’я Вольгі Галаўковай

Напярэдадні новага навучальнага года падарункі — рэчы, патрэбныя якраз для школы, — прымала прыёмная сям’я Вольгі Галаўковай. Вольга Сямёнаўна выхоўвае трох прыёмных дзетак: Анастасійка і Аляксандр пойдуць у другі клас, а меншаму, Цімошу, у верасні споўніцца чатыры.

У марафон па аказанні дапамогі па падрыхтоўцы дзяцей да школы ўключыліся работнікі Глускага раённага выканаўчага камітэта і на сабраныя ў калектыве сродкі набылі пісьмовыя прыналежнасці. Падарункі ў прыёмную сям’ю перадалі старшыня раённага выканаўчага камітэта Уладзімір Кніга, старшыня раённага Савета дэпутатаў Вячаслаў Асташэвіч, начальнік аддзела па адукацыі Аляксандр Леўчанка. Пажадалі дзецям быць здаровымі, старанна вучыцца, вырасці і стаць дастойнымі грамадзянамі, патрыётамі сваёй краіны.

Усяго ў Глускім раёне сяголета дапамогу да школы атрымалі амаль 800 дзяцей з 334 шматдзетных і 19 малазабяспечаных сем’яў. Гэта і  аднаразовая матэрыяльная дапамога да школы, і дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога (аднаразовая і штомесячная), дапамога ад прафсаюзаў, наймальнікаў, грамадскіх аб’яднанняў. Агульная сума выплат перавысіла 100 тысяч рублёў.

Т. ЛУГАВАЯ

Фота аўтара

Последние новости

Будь в курсе

Узнали, как наши подписчики используют нейросети и насколько им доверяют

26 сентября 2026
Читать новость
Общество

Как лесоводы Глусчины отметили свой профессиональный праздник

26 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Молодым специалистам на заметку

26 сентября 2026
Читать новость
Общество

Орденом Матери награждены 239 жительниц всех областей и Минска

25 сентября 2026
Читать новость
Образование

Ко Дню народного единства в Глуске прошла интеллектуальная игра «Знаем Беларусь»

25 сентября 2026
Читать новость
Власть

«Топором никто уже не работает». Лукашенко о востребованности в стране лесозаготовительной техники

25 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем