Темы

У Глускім раёне прадаўжаецца нарыхтоўка кармоў для грамадскага статка

У Глускім раёне прадаўжаецца нарыхтоўка кармоў для грамадскага статка

У Глускім раёне прадаўжаецца нарыхтоўка кармоў для грамадскага статка. На ўмоўную галаву жывёлы ўжо маецца 10,93 цэнтнера кармавых адзінак.

Вышэй за сярэднераённы паказчыкі склаліся ў ААТ “Глускі-АГРА” — 13,42 і ў эксперыментальнай базе “Глуск” — 15,27 ц к. адз.

У асноўным гаспадаркі рыхтуюць зараз сена і сянаж. Сена ўжо насушылі больш за 1600 тон, а гэта амаль чацвёртая частка ад таго, што патрэбна, 24,3 працэнта да задання. Больш за ўсіх сена нарыхтавалі ў “Турыно-агра”: 452 тоны, або 61,9 працэнта. Сенажу ў цэлым па раёне назапашана каля 43 тысяч тон. Добрую дапамогу мясцовым аграрыям аказвае ў гэтай справе механізаваны атрад вобласці: за дзень яго намаганнямі ў “Турыно-агра” было нарыхтавана 135 тон такога спажыўнага корму.

На мінулым тыдні некаторыя гаспадаркі раёна прыступілі да выбарачнай уборкі зерневых культур: на асобных палетках жнуць азімы ячмень. У эксбазе “Глуск” яго ўбрана 56 гектараў, у “Турыно-агра” — 72. Найбольшая плошча азімага ячменю зжата ў аграфірме “Слаўгарадскі” — 292 гектары, адчувальную дапамогу гаспадарцы аказвае механізаваны атрад Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, тут працуюць пяць экіпажаў МНС, дзякуючы ім ячмень у аграфірме ўбраны больш як напалову.

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Інфармацыя падрыхтавана па даных упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама на 6 ліпеня

Последние новости

Культура

В кинотеатре «Москва» 31 октября пройдет памятный вечер к 90-летию кинорежиссера Виктора Турова

26 октября 2026
Читать новость
Общество

Сделано в Беларуси: от научной идеи до мирового рынка

26 октября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко видит обоюдное желание наполнить дружественные связи с Монголией практическим содержанием 

26 октября 2026
Читать новость
Будь в курсе

«Снежный снайпер» — новый сезон 2026–2027 стартует в декабре

26 октября 2026
Читать новость
Общество

Глусский Автопарк № 15: движение вперед

26 октября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Если есть техосмотр

25 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем