Темы

У першыя месяцы пасля дэнамінацыі ў Беларусі эксперты прагназуюць усплёск падробак

У першыя месяцы пасля дэнамінацыі ў Беларусі эксперты прагназуюць усплёск нізкаякасных падробак. Аб гэтым 26 красавіка паведаміў журналістам намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Сяргей Яўмененка.

«Усплёск так званых фанцікаў — падробак не вельмі высокай якасці — чакаецца незадоўга да дэнамінацыі і ў першыя месяцы пасля яе. Пакуль што фальшываманетчыкі бачаць новыя грошы толькі на малюнку, таму толькі праз нейкі час магчыма з’яўленне больш «якасных» падробак», — сказаў Сяргей Яўмененка.

Начальнік галоўнага ўпраўлення крыміналістычных экспертыз цэнтральнага апарату Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Беларусі Дзмітрый Гулідзін дадаў, што ступень аховы беларускіх грошай новага ўзору вельмі высокая, і адрозніць падробку пры ўважлівым разглядзе будзе адносна проста нават звычайнаму чалавеку. Дзмітрый Гулідзін звярнуў увагу, што пасля дэнамінацыі Беларусь абзавядзецца манетамі, вывучыць знешні выгляд якіх трэба было б асабліва дасканала з-за таго, што спосабы аховы такога віду грошай грамадзянам малавядомыя.

Последние новости

Общество

Глуск: 1396—2026. Не глуш, а цэнтр Палесся

20 апреля 2026
Читать новость
Общество

В Минске встретились ветераны Военно-морского флота из всех регионов Беларуси

20 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Победу приближали как могли

18 апреля 2026
Читать новость
Образование

В Глуске управление по труду провело очередную ярмарку вакансий

18 апреля 2026
Читать новость
Общество

Глусчане на республиканском субботнике. Фоторепортаж

18 апреля 2026
Читать новость
Власть

Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв на субботнике работал на животноводческом объекте в ОАО «Турино-агро»

18 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем