Темы

У раёне вядзецца маніторынг цэн

У раёне вядзецца маніторынг цэн

Дзесяць маніторынгавых груп па абследаванні гандлёвых аб’ектаў, месцаў на рынках, аўтамагазінаў, аб’ектаў бытавога абслугоўвання і сацыяльнай сферы, якія аказваюць платныя паслугі насельніцтву, створаны ў Глускім раёне.

Гэта работа праводзіцца ў рамках выканання Дырэктывы № 10 ад 6 кастрычніка “Аб недапушчальнасці росту цэн”. У складзе груп — сем работнікаў выканаўчага камітэта, чатырнаццаць дэпутатаў раённага Савета, прадстаўнікі прафсаюзаў і грамадскага аб’яднання БРСМ. У Глускім раёне маніторынгу падлягаюць 184 аб’екты, абследаваны ўжо 96. Фактаў павышэння цэн на тавары і паслугі маніторынгавымі групамі не выяўлена, не паступіла зваротаў грамадзян і на прамую лінію, што працавала ў райвыканкаме 8 і 9 кастрычніка, паведаміла рэдакцыі раённай газеты намеснік старшыні райвыканкама Людміла Васіленка. Яна таксама расказала, што 6 кастрычніка ў райвыканкаме была праведзена нарада з прадстаўнікамі гандлю, дзе ім растлумачылі асноўныя палажэнні прынятага дакумента, папярэдзілі аб недапушчальнасці павышэння цэн, аб крымінальнай адказнасці за невыкананне патрабаванняў Дырэктывы. Яе палажэнні тычацца таксама сферы аўтамабільных перавозак, паслуг таксі, устаноў грамадскага харчавання. Зараз у аддзеле эканомікі райвыканкама  працуе гарачая тэлефонная лінія (78-8-97, 78-9-98, 78-9-95), куды грамадзяне могуць пазваніць і паведаміць пра факты павышэння цэн на тавары і паслугі, калі такія выпадкі будуць выяўлены. Маніторынг аб’ектаў прадаўжаецца. 

Последние новости

Будь в курсе

Узнали, как наши подписчики используют нейросети и насколько им доверяют

26 сентября 2026
Читать новость
Общество

Как лесоводы Глусчины отметили свой профессиональный праздник

26 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Молодым специалистам на заметку

26 сентября 2026
Читать новость
Общество

Орденом Матери награждены 239 жительниц всех областей и Минска

25 сентября 2026
Читать новость
Образование

Ко Дню народного единства в Глуске прошла интеллектуальная игра «Знаем Беларусь»

25 сентября 2026
Читать новость
Власть

«Топором никто уже не работает». Лукашенко о востребованности в стране лесозаготовительной техники

25 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем