Навошта будуюцца храмы, калі Бог паўсюдна, а значыць, і маліцца яму можна таксама ўсюды? Гэта так, але менавіта тут, у доме Божым, пад высокімі купаламі храма, нам больш удаецца настроіць душу на малітоўны лад, адысці ад штодзённай мітусні, паглыбіцца ў малітву, а самае галоўнае — праз таінства еўхарыстыі далучыцца да Хрыста. Сёння ўжо нямнога засталося тых людзей, што пачыналі будаўніцтва Свята-Богаяўленскага храма ў Глуску, хто ўручную разгружаў і насіў цэглу, выконваў іншыя падрыхтоўчыя работы, каб гэты храм узняўся над наваколлем, стаў упрыгажэннем горада, месцам агульнай малітвы веруючых. Але, напэўна, шмат хто памятае лістападаўскі дзень 2002 года, з якога, пасля асвячэння храма, пачалося быццам бы другое, духоўнае яго жыццё. Яно, як і далейшае ўпрыгажэнне і добраўпарадкаванне прадаўжаецца і зараз. Прадаўжаецца агульнымі намаганнямі свяшчэннікаў і прыхаджан — іх фізічнай працай, матэрыяльнымі ахвяраваннямі і, безумоўна, малітвамі. Вось чаму епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім, які разам з клірам Бабруйскай епархіі з нагоды 10-годдзя асвячэння храма правёў тут святочнае богаслужэнне, падзякаваў усім за іх старанні і перадаў прывітанне Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, а разам з гэтым, па яго даручэнні, узнагароды — медалі, граматы, падзякі. Іх удастоены протаіярэй Мікалай Глаз, прыхаджане Кацярына Фядосава, Зінаіда Рымашэўская, Наталля Байдакова, Сяргей Байдакоў, Вольга Рамановіч, Яўгенія Маеўская, Зоя Слабаднік, Ніна Мацяшук, Галіна Шмігельская, Лідзія Баркоўская, Вольга Абраменка, Тамара Байкова, а таксама настаяцель храма протаіярэй Міхаіл Лазоўскі.
Таццяна ЛУКАШЭВІЧ Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА
Теги
Последние новости
Общество
Пераможны май. Помніць пра ўсё
8 мая 2026
Будь в курсе
МНС. Вниманию юридических лиц и индивидуальных предпринимателей, осуществляющих продажу безалкогольных напитков и соков
8 мая 2026
Общество
Торжественное мероприятие, посвященное Дню Государственного флага, Государственного герба и Государственного гимна Республики Беларусь, состоится 10 мая в Глуске
8 мая 2026
Общество
Евгений Тимофеевич Шилов — единственный в Глусском районе ветеран Великой Отечественной
8 мая 2026
Общество
Это история каждой нашей семьи. Завтра глусчане соберутся вместе, чтобы отпраздновать День Победы
8 мая 2026
Будь в курсе
Как мошенники используют детей, чтобы украсть деньги родителей