Темы

Віншаванне каталікам з Вялікаднем біскупа Аляксандра Яшэўскага

Віншаванне каталікам з Вялікаднем біскупа Аляксандра Яшэўскага

Дарагія Браты і Сёстры і ўсе людзі добрай волі!

Сёння і ў бліжэйшыя тыдні мы святкуем Вялікдзень. Праз муку і смерць на крыжы Езус збавіў чалавецтва, выправіўшы такім чынам бясконцую несправядлівасць граху. Ва ўваскрасенні Езуса праявілася Яго перамога над грахом і яго наступствамі. Гэтая падвойная перамога Хрыста — над смерцю і грахом — вечная.

Вялікдзень умацоўвае нашую веру. Дзякуючы гэтаму святу мы маем упэўненасць, што перамога Хрыста застаецца перамогай не толькі ўчора, але таксама сёння і на ўсе вякі.

Святкаванне Пасхі памнажае і нашу надзею. У гэты цяжкі час, які выпала нам перажываць, мы ведаем, што Езус, пераможца, прысутнічае ў ім. Уваскрослы і праслаўлены, Ён надае сэнс нашаму чалавечаму існаванню. Мэта жыцця чалавека — гэта шчасце з Богам у вечнасці пасля смерці. І Езус Хрыстус адзіны, хто можа прывесці нас туды.

Урэшце, Вялікдзень павялічвае нашую міласэрнасць, а значыць Боскую любоў, якая перадаецца ў нашыя сэрцы праз ласку хросту і захоўваецца праз сапраўднае хрысціянскае жыццё. Любоў і міласэрнасць Езуса бязмежныя. Ён схіляецца да кожнага чалавека індывідуальна. Дазволім жа міласэрнасці ўваскрослага Пана дакрануцца да нас, каб з даверам ісці ўслед за Ім. Наследуючы Езуса, будзем праяўляць міласэрнасць праз служэнне бліжняму, будзем уважлівымі да няшчасных — якія церпяць фізічна або перажываюць душэўныя пакуты.

Вялікдзень нясе нам таксама Божую радасць: смутак і пакуты тут, на зямлі, не параўнальныя са шчасцем, якое Бог Айцец рыхтуе для тых, хто любіць Яго, для тых, хто з добрым і шчодрым сэрцам прымае Яго Сына, Езуса Хрыста, увасобленую Міласэрнасць.

Ад усяго сэрца жадаю вам радаснай Пасхі, радаснай у надзеі і міласэрнасці ўваскрослага Езуса Хрыста!

Хрыстус  Уваскрос!

 Аляксандр Яшэўскі, S.D.B. Біскупскі Вікарый для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці

Последние новости

Власть

С Днем работников нефтяной, газовой и топливной промышленности! Поздравляет руководство района

6 сентября 2026
Читать новость
Здоровье

Коллектив Глусской районной больницы пополнили девять молодых специалистов

5 сентября 2026
Читать новость
Власть

С Днем белорусской письменности! Поздравление от руководства области

5 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Прокачай безопасность: три важные настройки телефона

4 сентября 2026
Читать новость
Происшествия

На пожаре в Могилёвском районе погиб пенсионер

4 сентября 2026
Читать новость
Образование

Первое сентября: как в Глусском районе отметили День знаний

4 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем