Темы

Амаль пудовыя надоі

Амаль пудовыя надоі

Да камплектацыі дойнага статка на ферме ў Слабодцы, што належыць СВК “Калгас “Зара”, падышлі з вялікай адказнасцю. Вопытная загадчыца фермы Тамара Барышнікава добра ведала, што найперш вялікае малако можна атрымаць ад высокапрадукцыйнай каровы. Падчас нашай сустрэчы яна падзялілася сваімі думкамі і меркаваннямі наконт далейшага росту надояў:

— Спачатку мы вызначыліся, што будзем набіраць статак з першацёлак. Тым больш што рэзерв у нас ёсць — комплекс “Пціч”, дзе з вялікай колькасці цялушак можна выбраць лепшых. Пачалі з лета. Пасля ацёлу кожная цялушка прайшла праз кантрольныя ўдоі. Пакідалі тых, якія давалі больш 10 кілаграмаў малака. Астатніх выбракоўвалі. За лета і восень мінулага года з комплексу мы набралі 80 працэнтаў першацёлак.

На сёння ў Слабодцы дзейнічае адзін хлеў, дзе ўтрымліваецца амаль 190 галоў дойнага статка. Побач на будаўнічай пляцоўцы працягваецца ўзвядзенне яшчэ аднаго кароўніка. Аб’ект запланавана здаць у гэтым го-дзе, і тады ферма, разлічаная на 520 галоў, укамплектуецца поўнасцю. Павялічыцца і штат работнікаў. Пакуль жа пад кіраўніцтвам Тамары Барышнікавай працуе 15 чалавек, з якіх толькі трое — аператары машыннага даення. Загадчыца рада, што  даяркі ў Слабодцы працуюць маладыя. Вікторыя Лязнюк і Таццяна Рудзінская самі з Каткі, пакуль што засталіся ў калгасе і асталяваліся на ферме. Разам з Таццянай працуе яе маці — Кацярына Рыгораўна, якая падчас нашага прыезду на ферму была выхадная. Мы не маглі не пацікавіцца ў дзяўчат далейшымі рабочымі і жыццёвымі планамі. Наколькі іх цяперашні выбар усвядомлены, ці надоўга яны мяркуюць затрымацца ў калгасе? Іх адказ адначасова і ўсцешыў, і прымусіў задумацца. Радасна, што дзяўчатам работа падабаецца і яны згодны, нягледзячы на ўсе складанасці сялянскага жыцця, застацца тут. З другога боку, планы могуць памяняцца, Вікторыя з Таццянай у любы момант гатовы пакінуць ферму. Прычына адна — зарплата, якая не задавальняе іх патрэбы. Хаця, мяркуючы па паказчыках, праца даярак заслугоўвае дастойнага матэрыяльнага заахвочвання. Ферма ў Слабодцы сёння лідыруе сярод такіх жа комплексаў. На карову тут надойваюць звыш 15 кілаграмаў.

— На вынікі, якія ёсць у нас сёння, уплывае многае: і фарміраванне статка, і кадры, і, безумоўна, кармленне жывёлы, — кажа загадчыца фермы. — Найбольшы эфект даюць канцэнтраты і сакавіты корм у стрэйч-плёнцы. Надалей мы будзем шукаць дадатковыя рэзервы для павелічэння паказчыкаў. Яны заўсёды ёсць. Галоўнае, каб была мэта.

Вольга ЧУЧВАЛ

Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА

На здымку: загадчыца фермы “Слабодка” Тамара Барышнікава (у цэнтры), аператары машыннага даення Таццяна Рудзінская (злева) і Вікторыя Лязнюк

Колькі карова дае малака

МТФ “Слабодка”, СВК “Калгас “Зара” —15,73 кг

МТФ “Дуброва”, РАПТЗ —10,78 кг

МТФ “Бярозаўка”, СВК “Калгас “Зара” —10,58 кг

МТФ “Клетнае”, СВК “Калгас “Слаўгарадскі” —10,43 кг

МТФ “Заеліца”, СВК “Калгас “Слаўгарадскі” —9,88 кг

МТФ “Усцярхі”, СВК “Калгас “Зара камуны” —9,69 кг

МТФ “Барысаўшчына”, ААТ “Эксбаза “Глуск” —7,63 кг

Последние новости

Общество

В Глуске прошло координационное совещание по борьбе с преступностью и  коррупцией

29 апреля 2024
Власть

Лукашенко подписал указ о призыве офицеров запаса на военную службу

29 апреля 2024
Актуально

Нет банкомата — снимайте деньги на кассе магазина. Точки продаж подключаются к сервису по выдаче наличных от Беларусбанка

29 апреля 2024
Происшествия

Из зала суда. Началось с того, что вор увидел на улице незапертые «Жигули»

28 апреля 2024
Общество

В Глусском районе началась выплата материальной помощи ко Дню Победы

27 апреля 2024
Актуально

Где пьют — там и бьют. В Глусском районе прошла акция «Дом без насилия»

26 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Хроника освобождения Беларуси (1943—1944)

26 апреля 2024
Актуально

Запрашае Свята працы і вясны!

26 апреля 2024
Общество

Авария на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
АПК

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

18 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024
Актуально

ООО «БНБК-АГРО Глуск» приглашает на работу

16 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024